Навука і тэхналогіі66

Злучэнне планет можна назіраць цяпер у перадсвітальным небе ФОТА

Вось такую карціну можна назіраць зараз на небе кожную раніцу. Задоўга да ўзыходу Сонца на ўсходзе можна ўбачыць у адным месцы адразу тры планеты Сонечнай сістэмы. Самая яркая зорка, якая ажно здзіўляе сваім бляскам, — гэта Венера, другая яркая зорка — Юпітэр. А маленькая аранжавая зорачка побач з Юпітэрам — гэта Марс.

Такое ўзаемнае размяшчэнне планет астраномы называюць злучэннем — планеты, размешчаныя побач, заўжды з’яўляюцца выдатным упрыгожаннем начнога неба. Такое відовішча будзе назірацца да канца месяца, толькі планеты будуць мяняць сваё ўзаемнае размяшчэнне: так, напрыклад, 25—26 кастрычніка Юпітэр і Венера зблізяцца на небе на рэкордную адлегласць, дзве яркія зоркі будуць ззяць зусім побач.

Дарэчы, конус туманнага святла, які ідзе з-за гарызонта па дыяганалі — гэта зусім не святло ўзыходзячага Сонца. Гэта так званае задыякальнае святло — свячэнне ў плоскасці зямной арбіты пылу, які асвятляецца сонечнымі прамянямі. У Беларусі задыякальнае святло можна ўбачыць далёка ад гарадоў нават простым вокам. Найлепшыя ўмовы для яго назірання бываюць двойчы на год: у лютым-сакавіку па вечарах і ў кастрычніку па раніцах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі8

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць