Здарэнні55

«Краснагорскага стралка» падазраюць у гібелі яшчэ 6 чалавек: з іх 4 загінулі ў ДТЗ у Беларусі

Следства па справе краснагорскага бізнэсмэна Амірана Геаргадзэ, які абвінавачваецца ў забойстве чатырох чалавек, мяркуе, што ён мог мець дачыненне і да іншых цяжкіх злачынстваў. Следчыя падымаюць матэрыялы шэрагу старых крымінальных спраў, заведзеных па факце злачынстваў, якія былі звязаны з перадзелам сфераў уплыву. Аб гэтым піша газета «Известия».

У прыватнасці, правяраецца дачыненне Геаргадзэ да забойства ўладальніка аўтасэрвісу Ігара Шрамчанкі, злодзея ў законе Давіда Мелкадзэ (Дато Паційскага), а таксама да гібелі ў 2013 годзе пры таямнічых абставінах у ДТЗ у Беларусі першага намесніка Краснагорска Сяргея Пятрова, галоўнага архітэктара горада Маргарыты Фальковай і мясцовага дэпутата Аляксандра Старчанкі.

Шрамчанка быў зарэзаны ў сакавіку 2015 ў двары дома ў Краснагорску. Перад смерцю ён паспеў сказаць жонцы, што ведае забойцу, але імя назваць не паспеў. Злачынцы дагэтуль не знойдзеныя. Па дадзеных следства, людзі, нібыта звязаныя з Геаргадзэ і кіраўніком «Краснагорскіх электрычных сетак» Георгіем Катлярэнкам. пераконвалі яго перадаць ім долю ў прадпрыемстве. Падача ў аўтасэрвіс электраэнергіі і вады была адключаная, а чыноўнікі адмовіліся выдаваць дазвол на ўвод у эксплуатацыю. Шрамчанка абскардзіў адмову, выйграў справу, пасля чаго і быў забіты.

Мелкадзэ быў расстраляны ў студзені 2014 на паркоўцы ў «Леруа Мерлен». Як лічаць у праваахоўных органах, Дато Паційскі мог дапамагаць Геаргадзэ вырашаць розныя пытанні, і не выключана, што паміж імі маглі паўстаць рознагалоссі. У чэрвені 2015-га па гэтай справе быў асуджаны на 12 гадоў калоніі ўраджэнец Арменіі Бахшы Петрасян. Па версіі следства, ён забіў злодзея ў законе па матывах асабістай непрыязнасці.

Улетку 2013 года ў Беларусі ў ДТЗ загінулі адразу тры чыноўнікі Краснагорска, а таксама іх кіроўца Ісрафіл Асманаў. Яны вярталіся з Карэлічаў, горада-пабраціма Краснагорска, калі іх Renault Duster раптам страціў кіраванне і ўрэзаўся ў аўтацягнік, які стаяў на ўзбочыне. Кіраўнік раёна Барыс Расказаў павінен быў узначаліць дэлегацыю, аднак у апошні момант яго выклікалі ў абласны ўрад.

Каля 2 гадзін ночы 5 ліпеня на 423-м км трасы М1, паблізу вёскі Заручча Барысаўскага раёна, Renault Duster пад кіраваннем 50-гадовага вадзіцеля ўрэзаўся ў грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам. У выніку аварыі загінулі ўсе, хто быў у Renault: кіроўца і пасажыры — 65-гадовы і 54-гадовы мужчыны і 57-гадовая жанчына. Усе — грамадзяне РФ.

Варыянт тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіля малаверагодны: Renault быў зусім новы — усяго месяц таму пастаўлены на першы ўлік.

Расійскія следчыя не выключаюць, што аўтамабіль меў няспраўнасць і ДТЗ было падстроена. Магчыма, што ў чыноўнікаў мог паўстаць канфлікт з Геаргадзэ па пытаннях размеркавання участкаў і ўзгаднення праектаў — альбо іх маглі ліквідаваць як удзельнікаў і сведак ценявых схемаў.

***

Па дадзеных следства, 19 кастрычніка 2015 г. Аміран Геаргадзэ застрэліў на працоўным месцы першага намесніка кіраўніка Краснагорскага раёна Юрыя Караўлава і кіраўніка мясцовай электрасеткі Катлярэнку. Як мяркуецца, бізнэсмэн таксама планаваў замах на Рассказава, але ён быў прадухілены.

Збягаючы ад паліцэйскіх, абвінавачаны расстраляў пенсіянера, супрацоўніка службы бяспекі газеты «Маскоўскі камсамолец». Пазней у ходзе ператрусу кватэры прадпрымальніка следчыя выявілі цела чацвёртага забітага — Трэстана Закаідзэ, партнёра Геаргадзэ па будаўнічым бізнесе.

Кіроўца Геаргадзэ, Шата Элізбарашвілі, здаўся паліцыі. Паводле яго слоў, ён суправаджаў бізнесмена да моманту забойства выпадковага мінака, пасля чаго «спалохаўся і вырашыў добраахвотна прыйсці ў праваахоўныя органы». Следчы камітэт прад'явіў Элізбарашвілі абвінавачванне ў дапамаганні забойства.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты44

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе18

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома35

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты44

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць