Кампанія «Бургер Кінг» у панядзелак адкрыла першы ў гісторыі рэстаран хуткага харчавання пад гэтай маркай ў Манголіі. Кампанія прыйшла ў краіну праз франшызу, уступіўшы ў партнёрства з мясцовай кампаніяй Max Group. Цэны ў мангольскім «Бургер Кінгу» знаходзяцца ў дыяпазоне ад двух да пяці даляраў пры сярэднім месячным заробку краіне ў 734 даляры [у Беларусі сярэдні заробак — 389 даляраў].
У «Бургер Кінг Манголія» з'явілася старонка ў сацсетках. Слоган, які выкарыстоўвае кампанія для прасоўвання сваёй прадукцыі ў краіне, гучыць як «манголд».
Па словах прэзідэнта Max Group, на дадзеным этапе кампанія плануе адкрыць у Манголіі 10 рэстаранаў.
На адкрыцці першай кропкі сеткі прэзідэнт мангольскай асацыяцыі інвестараў Джым Дуаер заявіў, што капіталаўкладанні ў Манголію зараз выгадныя. Паводле ацэнак аналітыкаў, нядаўняе вырашэнне канфлікту паміж англа-аўстралійскім горназдабыўным кангламерат Rio Tinto і ўрадам краіны з-за буйнога радовішча золата і медзі Ойю Толга неўзабаве дазволіць зноў пачаць працы на радовішчы.
Менавіта будучы пачатак асваення радовішча прыцягвае ў краіну заходнія кампаніі.
Пры гэтым прадстаўніцтва шэрагу прэстыжных сусветных брэндаў ўжо існуюць у Манголіі. Так, у сталіцы некалькі гадоў таму адкрыўся буцік Louis Viutton і Ermenegildo Zegna, а прадстаўніцтва кампаніі Porsche абслугоўвае каля 30 кліентаў, паведамляе агенцтва «Асашыэйтэд прэс».
-
У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»
-
Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў
-
Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца
Каментары