Улада11

Хамайда зладзіў дыктоўку ў пастарунку

Разам з міліцыянтам ён занатаваў у пратаколе тэкст малітвы «Ойча наш» па‑беларуску.

Разам з міліцыянтам ён занатаваў у пратаколе тэкст малітвы «Ойча наш» па‑беларуску.

Сёньня ў Віцебску каля так званага «сіняга дому» мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысьвечаны 90‑угодкам утварэньня БНР. Людзі трымалі бел‑чырвона‑белыя балёнікі і парасоны нацыянальных колераў. Праз некалькі хвілінаў міліцыянты затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос і карэспандэнта Радыё Рацыя Уладзімера Жукоўскага.

У РУУСе міліцыянты пачалі складаць пратаколы. Бел‑чырвона‑белыя шалікі, якія ў часе акцыі мелі на сабе Б. Хамайда і А. Залеская, супрацоўнікі міліцыі ў пратаколе пазначылі, як сьцягі, паведаміў Уладзімер Падгол. А габэлен, на якім на белым фоне чырвонымі ніткамі былі вышытыя словы малітвы «Ойча наш» па‑беларуску, супрацоўнікі палічылі за плякат. Барыс Хамайда пачаў спрачацца, што малітва ня можа быць плякатам. У выніку супрацоўнік міліцыі пачаў перапісваць тэкст малітвы ў пратакол. Па словах Хамайды, зрабіў ён гэта «прыгожым почыркам і практычна без памылак». Паралельна віцебскі дэмакратычны актывіст перапісаў тэкст малітвы ў сваім пратаколе. Пасьля паміж ім і васьмю афіцэрамі міліцыі адбыўся дыспут на тэму Беларускай Народнай Рэспублікі, які цягнуўся амаль гадзіну.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць