Спорт99

Лукашэнка: «Калі гэта будзе працягвацца, то ў самыя кароткія тэрміны будуць прыняты самыя радыкальныя меры»

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час даклада яму па пытаннях развіцця хакея ў краіне.

Лукашэнка падкрэсліў, што пытанні развіцця хакея абмяркоўваюцца не ўпершыню. «Гэтаму віду спорту ў нас у краіне надаецца вялікае значэнне, яго любяць заўзятары», — заўважыў ён.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы заявіў, што «тое, што зараз адбываецца ў гэтай сферы, насцярожвае, і даўно ўжо пара старанна разабрацца з усімі аспектамі гэтай праблемы. Аб дадзенай сустрэчы некаторыя з прысутных мяне папрасілі самі, гэта была ваша просьба, яшчэ раз хачу падкрэсліць, што, напэўна, у час. Я далёкі ад таго, каб мы сёння разгледзелі нейкія прынцыповыя пытанні. Думаю, што на маім узроўні, на ўзроўні дзяржавы яны ўсё вырашаны. Можа быць, ёсць нейкія праблемы драбнейшыя. Калі ласка, я гатовы да іх абмеркавання», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: «Тое, што адбываецца ў хакеі, мяне не проста насцярожвае. Так проста быць не павінна. Калі гэта будзе працягвацца, то ў самыя кароткія тэрміны будуць прыняты самыя радыкальныя меры. Але глядзець на тое, як гуляе там зборная (пакуль ні тое ні сёе)… Паглядзім».

«Што тычыцца «Дынама», то мы ідзём ад лепшага да горшага як мінімум.

Такая гульня, што сёння можам выйграць з розніцай у 5 шайбаў, а заўтра з такой жа розніцай прайграць па сіле такой жа камандзе, як учора, нікуды не падыходзіць. няма ніякай стабільнасці», — выказаў незадаволенасць кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён нагадаў: укладзены немалыя грошы, каб хакей развіваўся.

«У дзяржавы няма лішніх грошай, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Пара пераходзіць на акупляльнасць, самаакупнасць.

Ёсць клубы, хай зарабляюць грошы. Што зарабілі, хай трацяць паводле тых законаў, якія існуюць у краіне. А падтрымка будзе скарачацца, як гэта было прынята у адпаведнасці з маімі рашэннямі».

«Я абсалютна незадаволены працай ні міністра спорту і турызму, ні памочніка, ды і кіраўніка федэрацыі», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён лічыць, што ім трэба перастройвацца ў працы, прытым у бліжэйшы час.

Ён адзначыў, што ў ходзе дакладу не трэба казаць пра заслугі, пра гэта ён добра інфармаваны, а казаць варта пра існуючыя праблемы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць