Спорт55

БАТЭ — «Баер» 1:1

Барысаўскі БАТЭ правёў апошні сёлета хатні матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў. У госці да нашых хлопцаў прыехаў нямецкі «Баер». Першая гульня гэтых каманд у верасні ў Леверкузене скончылася адчувальнай поўхай для БАТЭ — 1:4.

«Баер» усё яшчэ цепліць надзею на выхад у 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў, таму ніякай недаацэнкі быць не магло. Немцы прыехалі ў Барысаў толькі з адной мэтай — перамагаць.

Яшчэ за пару хвілін да пачатка трыбуны зеўралі пустотамі. Мабыць, заўзятары стаялі ў чэргах па цёплы чай і хот-догі, каб сагрэцца ў гэты халодны вечар. Са свістком суддзі аб пачатку гульні трыбуны запоўніліся амаль цалкам.

Дарэчы, хот-догі на футболе каштавалі аж 35 тысяч. Гэта вам не выбары.

Гульня для БАТЭ пачалася лепш не прыдумаеш. Ужо на 2-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук ударыў у бок варот «Баера». Мяч не тое, каб хутка ляцеў, але закаціўся ў вароты акурат паміж ног галкіпера. Страшны сон варатара – 1:0.

БАТЭ добра глядзеўся ў першым тайме, хоць і не надта часта пагражаў суперніку ўдарамі. У цэнтры поля выдатны матч выдаў Аляксандр Глеб. Наш ветэран, як у маладосці, радаваў гледачоў непаўторнымі фінтамі і абводкамі. На жаль, партнёры не заўсёды паспявалі за думкамі Глеба.

Асобны дзякуй за гульню варта сказаць галкіперу БАТЭ Сяргею Чэрніку. Ураджэнец Мастоўскага раёна некалькі разоў выратоўваў у, здавалася б, самых безнадзейных сітуацыях. Матч з «Баерам» Чэрнік смела можа заносіць у свой актыў.

Мабыць, не выпадае яго вінаваціць у адзіным прапушчаным мячы. Складвалася ўражанне, што гулец зборнай Швейцарыі Адмір Мехмеды хутчэй навешваў на супрацьлеглы фланг, а не біў па варотах, але мяч па-здрадніцку шмыгнуў у кут — 1:1.

У прынцыпе, той гол «аспірынавых» быў справядлівым. Бо на другі тайм «Баер» выйшаў з зусім іншым настроем. Нацэленыя на вароты атакі часцяком ставілі ў тупік нашу абарону.

Пасля забітага мяча немцы не супакоіліся. Яны бачылі для сябе толькі адзін прымальны вынік — перамогу. У сувязі з гэтым сталі павялічвацца разрывы паміж атакай і абаронай. Аднойчы гэта мог скарыстаць свежы Няманья Нікаліч, але так і не нанёс удар па варотах.

Напрыканцы гульні «Баер» стварыў яшчэ некалькі небяспечных момантаў, але так іх і не скарыстаў — 1:1.

Наступны матч БАТЭ правядзе 9 снежня ў Рыме супраць «Ромы».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі9

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

У Беларусі заўважылі фламінга?

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай22

Намесніка начальніка белчыгункі Дулуба будуць судзіць па двух артыкулах. Яго затрымалі за хабар, а дома знайшлі яшчэ $3 млн

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы13

Беларусаў з жэнеўскімі пашпартамі не пусцілі ў Варшаве на самалёт у Малдову7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі9

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць