Аўто22

З 1 снежня забаронена эксплуатацыя аўтамабіляў з летнімі шынамі

У Беларусі з 1 снежня па 1 сакавіка забаронена эксплуатацыя аўтамабіляў з летнімі шынамі, паведаміў старшы інспектар арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС Валерый Лабяк.

«У зімовы перыяд аўтамабілісты практычна штодзень сутыкаюцца з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Начныя замаразкі, ападкі пры тэмпературах каля нуля робяць праезную частку слізкай. Штогод наступствамі рэзкага зніжэння тэмпературы або выпадзення снегу становяцца так званыя дні бляхара, калі рэгіструецца ўсплёск дробных аварый», - адзначыў Валерый Лабяк.

Паводле яго слоў, вінаватымі ў большасці такіх здарэнняў становяцца вадзіцелі аўтамабіляў на летніх шынах. Справа ў тым, што летняя рызіна страчвае эластычнасць і счэпныя ўласцівасці ўжо пры тэмпературах каля нуля, у выніку чаго тармазны шлях павялічваецца. Спецыялісты рэкамендуюць ставіць зімовую гуму загадзя, калі сярэднясутачная тэмпература дасягае 7 градусаў вышэй за нуль.

Менавіта таму ў Беларусі Правіламі дарожнага руху ўведзена забарона на выкарыстанне летніх шын зімой.

Адрозніць дазволены зімой «аўтаабутак» можна па маркіроўцы ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе або знакаў «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons». Вышыня малюнка пратэктара зімовых шын павінна быць не менш як 4 мм.

З 1 снежня за эксплуатацыю аўтамабіля з летнімі шынамі будзе спаганяцца штраф.

Каментары2

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць