Мужчына, які напаў на журналістаў падчас акцыі студэнтаў, — прарэктар БДУ ФОТАФАКТ
2 снежня падчас «маршу студэнтаў» на вуліцы Бабруйскай журналістаў атакаваў нейкі мужчына, спрабуючы стварыць перашкоды для працы.


У прыватнасці, агрэсіі падвегліся відэааператар БелаПАНа Васіль Сямашка і фотакарэспандэнт Tut.by Вадзім Заміроўскі.

Блогер Антон Матолька ідэнтыфікаваў гэтага мужчыну. Ім аказаўся прарэктар БДУ па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Уладзімір Рагавіцкі.

Каментары