Грамадства77

Лукашэнка памілаваў абвінавачанага ў карупцыі магілёўскага чыноўніка

Былы начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Яўген Дуплеўскі, абвінавачаны ў карупцыйным злачынстве, памілаваны кіраўніком дзяржавы. 

У лютым 2014 года абласная пракуратура паведаміла аб распачынанні ў дачыненні да чыноўніка крымінальнай справы на падставе часткі 2 артыкула 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены паўторна або групай асоб па папярэдняй змове). Следства ўстанавіла, што Дуплеўскі на працягу чатырох вучэбных гадоў, у 2010—2013 гадах, афармляўся ў школу на працу па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў на ўмовах тэрміновага працоўнага дагавора, пры гэтым фактычна такія заняткі з вучнямі не праводзіў. У школе афармлялася фіктыўная службовая дакументацыя, якая з'явілася падставай для налічэння яму заработнай платы і ажыццяўлення абавязковых адлічэнняў у бюджэт на агульную суму каля 22 млн. рублёў. Пасля былы чыноўнік, прызнаўшы сваю віну ў крадзяжах, падаў прэзідэнту прашэнне аб памілаванні. 

«Памілаваны яшчэ вясной гэтага года. Гэта значыць, што ён пакрыў урон ў двухразовым ці трохразовым памеры», — заявіў БелаПАН начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй пракуратуры Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў. 

Санкцыя артыкула, паводле якой абвінавачваўся Дуплеўскі, прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары13

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары13

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць