Здарэнні33

20-гадовая махлярка пад выглядам абмену старых грошай на новыя скрала ў пенсіянера 16 млн

Суд Лунінецкага раёна 8 снежня вынес прысуд за махлярства 20-гадовай жыхарцы Баранавіцкага раёна, якая нідзе не працуе.

Як паведаміў намеснік пракурора Лунінецкага раёна Андрэй Лукашэвіч, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне па справе, днём 4 кастрычніка ў Лунінцы дзяўчына прыйшла ў дом да 86-гадовага мужчыны. Яна заявіла, што прыехала з Мінска, дзе працуе ў службе па аказанні дапамогі пажылым і інвалідам.

«Сацыяльны работнік» паведаміла аб абмене ў краіне старых грошай на новыя і прапанавала пенсіянеру сваю дапамогу ў абмене. Такім чынам яна завалодала 16 млн рублёў, напісала распіску ад імя выдуманай асобы аб прыёме ў пенсіянера гэтых грошай і паабяцала праз некалькі дзён прынесці купюры новага ўзору.

Праз некалькі хвілін пасля сыходу дзяўчыны пенсіянер і яго жонка западозрылі нядобрае і патэлефанавалі ў міліцыю. 20-гадовую зламысніцу затрымалі па дарозе на вакзал, у яе былі канфіскаваны 16 млн рублёў. 

Суд Лунінецкага раёна прызнаў дзяўчыну вінаватай па ч. 1 арт. 209 КК (махлярства) і прыгаварыў да 240 гадзін грамадскіх работ. Суд прыняў да ўвагі, што абвінавачваная раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася і шчыра раскаялася ў садзеяным. Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. 

Як дапоўніў Лукашэвіч, крымінальная справа разглядалася на выязным пасяджэнні ў Лунінецкім гарадскім Доме культуры. «На судовае пасяджэнне па ініцыятыве пракуратуры былі запрошаны пажылыя жыхары горада. З імі праведзена гутарка аб тым, што трэба быць асцярожнымі, каб не пацярпець ад махлярства», — сказаў Лукашэвіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць