Эканоміка

У Мінэканомікі адбылася сустрэча з дэлегацыяй Еўрасаюза

Першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі 10 снежня сустрэўся з дэлегацыяй ЕС на чале з намеснікам кіраўніцкага дырэктара па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Гунарам Вігандам і намеснікам гендырэктара генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Катарынай Мацернавай. У сустрэчы таксама брала ўдзел кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

«Падчас сустрэчы Аляксандр Забароўскі выказаў надзею, што ў адносінах Беларусі з ЕС прыярытэтным будзе эканамічны кірунак, што праявіцца ў рэальных практычных выніках супрацоўніцтва. Прадстаўнікі Еўракамісіі пацвердзілі гатоўнасць далейшай сумеснай працы па падтрымцы эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, у тым ліку ў плане пашырэння доступу Беларусі да лепшых практык Еўрасаюза», — паведаміла прэс-служба Мінэканомікі.

Віганд нагадаў, што Еўрасаюз плануе павялічыць аб'ём фінансавай дапамогі для нашай краіны на 2016 год, «што будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускага рынку і адкрые новыя магчымасці для развіцця эканомікі».

Бакі абмеркавалі магчымасці пашырэння інвестыцыйнага, гандлёвага і фінансавага супрацоўніцтва, узаемадзеяння, накіраванага на развіццё малога і сярэдняга бізнесу, і дамовіліся інтэнсіфікаваць дыялог па ўсіх гэтых кірунках. «Было заяўлена аб неабходнасці стварэння рабочай групы, у межах якой будзе працягнута камунікацыя па ўсіх акрэсленых пытаннях», — зазначылі ў міністэрстве.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўвалася магчымасць садзейнічання з боку Еўрапейскага саюза ва ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Апрача таго, размова ішла аб магчымасцях дадатковага крэдытавання Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў: Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду.

Дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні знаходзілася ў Мінску з рабочым візітам 9—10 снежня. Падчас сустрэчы з журналістамі Віганд паведаміў, што ЕС падвоіць аб'ём фінансавай дапамогі краіне. «Мы падвоім аб'ём фінансавай дапамогі на наступны год, які будзе накіраваны на шэраг праграм, мэта якіх дапамагчы Беларусі атрымаць дадатковую канкурэнтаздольнасць і новыя магчымасці ў развіцці эканомікі і ў рэгіянальным развіцці», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць