Здарэнні11

Устаноўлены акалічнасці разбойнага нападу на мінскі рэстаран «Вестфалія»

Следчыя органы ўстанавілі акалічнасці разбойнага нападу на мінскі рэстаран «Вестфалія», які здарыўся ў ноч з 27 на 28 кастрычніка. Тады невядомы збіў і звязаў ахоўніка ўстановы, пасля чаго выкраў прадукты харчавання, спіртныя напоі і ўцёк. Пацярпелага шпіталізавалі для аказання медыцынскай дапамогі. 

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў быў устаноўлены і затрыманы падазроны ва ўчыненні злачынства 30-гадовы мінчанін. 

Расследаваннем устаноўлена, што затрыманы некалькі гадоў таму працаваў у рэстаране кухарам, у сувязі з чым ведаў аб размяшчэнні памяшканняў і некаторых асаблівасцях арганізацыі бяспекі на аб'екце. Цяжкае матэрыяльнае становішча ў сям'і мужчына вырашыў паправіць шляхам учынення крадзяжу. 

Да рэстарана абвінавачваны прыехаў перад самым закрыццём на аўтамашыне знаёмага, прадбачліва заклеіўшы скотчам рэгістрацыйныя знакі. Дачакаўшыся сыходу наведвальнікаў і работнікаў установы, пры дапамозе металічнай трубы дастаў рашотку акна складскога памяшкання, але быў убачаны ахоўнікам, які прыняў меры па спыненні правапарушэння. У барацьбе з ахоўнікам абвінавачваны нанёс 63-гадоваму мужчыну цялесныя пашкоджанні і звязаў яго. 

Выкраўшы з падсобных памяшканняў рэстарана спіртныя напоі, мясную прадукцыю і каля 2,5 млн. рублёў, мужчына пакінуў месца злачынства. З мэтай утойвання слядоў сваёй датычнасці да ўчыненага ад адзення і іншых доказаў пазбавіўся пазней. Частку выкрадзенага схаваў на дачы бацькоў, астатняе прадаў знаёмым, не паведамляючы ім аб сапраўдным паходжанні тавараў. 

Следчыя Маскоўскага РАСК кваліфікавалі дзеянні абвінавачванага як злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 207 КК (разбой). Нанесены суб'екту гаспадарання ўрон склаў больш як 25 млн. рублёў. У дачыненні да абвінавачванага прыменена мера стрымання ў выглядзе дамашняга арышту. Ён прызнаў сваю віну і супрацоўнічае са следствам. 

Падчас расследавання ўстаноўлены шэраг парушэнняў у арганізацыі бяспекі аб'екта і захаванасці матэрыяльных каштоўнасцей. Таму кіраўніцтву суб'екта гаспадарання накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню злачынства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках3

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць