Эканоміка33

Плануецца адмяніць больш за 15 падатковых ільгот, у тым ліку — на даходы ад азартных гульняў і рэзідэнтаў СЭЗ

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі прапануе адмяніць у 2016 годзе больш як 15 падатковых ільгот. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам перад пачаткам практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні падаткаабкладання ў святле змяненняў падатковага заканадаўства 2016 года» намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.

«Умоўна ўсе новаўвядзенні падатковага заканадаўства ў 2016 годзе можна раздзяліць на чатыры блокі.

Адзін з напрамкаў — па кансалідацыі даходаў бюджэту, у першую чаргу, за кошт адмены падатковых ільгот. Прапануецца адмяніць больш як паўтара дзясятка падатковых ільгот», — падкрэсліла Эла Сяліцкая.

Яна адзначыла, што, паводле ацэнкі Мінфіна, за 2014 год сума падатковых ільгот была каля Br35 трлн, што складае 4,5 працэнта ад ВУП. «Таму з улікам даручэнняў, дадзеных кіраўніком дзяржавы на нарадзе, якая праводзілася ў бягучым годзе і прысвячалася пытанням падатковай палітыкі, была праведзена рэвізія падатковых ільгот. І прапануюцца да адмены льготы, якія страцілі сваю актуальнасць або не пацвердзілі сваю эфектыўнасць», — растлумачыла намеснік міністра.

Эла Сяліцкая паведаміла, што да адмены прапануецца льгота ў сферы ігральнага бізнесу: яна датычыцца даходаў грамадзян, якія атрымліваюць выйгрышы ад арганізатараў азартных гульняў — таталізатараў, казіно, букмекерскіх кантор. Такія даходы будуць абкладацца падаткам з наступнага года па стаўцы 4 працэнты. Акрамя таго, прапануецца адмяніць ільготы па ПДВ адносна паслуг энергазабеспячальных і газазабеспячальных арганізацый для насельніцтва.

Яшчэ адным напрамкам работы па ўдасканаленні падаткаабкладання ў наступным годзе стане стымуляванне асобных катэгорый плацельшчыкаў. «Размова ідзе аб рэзідэнтах свабодных эканамічных зон, якім прадастаўляюцца дадатковыя льготы па падатках на прыбытак і на нерухомую маёмасць. Акрамя таго, убіваюцца асобныя льготы для навуковых арганізацый, навукова-тэхналагічных паркаў. Для плацельшчыкаў экалагічнага падатку прадугледжана далейшае спрашчэнне механізмаў яго спагнання», — расказала яна.

Трэцім напрамкам, як адзначыла намеснік міністра, стане ўзмацненне мер падатковага адміністравання. «І тут важна адзначыць укараненне новага механізма па кантролі за выплатай падатку на дабаўленую вартасць. Будзе ўкараняцца механізм электронных рахункаў-фактур. Плануецца ўвесці яго ў дзеянне не з 1 студзеня, а з 1 ліпеня 2016 года. Новы механізм адміністравання ПДВ дасць магчымасць падатковым органам аператыўна адсочваць усе падаткаабкладаемыя здзелкі, што ажыццяўляюцца нашымі плацельшчыкамі», — канстатавала яна. Гэта зробіць працэс больш празрыстым і скарэкціруе паводзіны падаткаплацельшчыкаў.

Характарызуючы чацвёрты блок, Эла Сяліцкая сказала: «Мы працуем над стварэннем такіх механізмаў, якія дадуць магчымасць зрабіць нашу падатковую сістэму больш справядлівай і тым самым забяспечаць пэўную перавагу для добрасумленных падаткаплацельшчыкаў.

З наступнага года плануем узмацніць кантроль за здзелкамі, якія будуць ажыццяўляць беларускія плацельшчыкі з узаемазалежнымі асобамі, а таксама з рэзідэнтамі афшорных зон.

І калі будзе ўстаноўлена, што яны робяць здзелкі, якія накіраваны на ўхіленне ад выплаты падаткаў, тады падатковыя органы будуць даналічваць такім асобам непасрэдна падатак на прыбытак».

Закон аб унясенні карэктыў у Падатковы кодэкс у бліжэйшы час паступіць на разгляд у парламент.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі16

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп зарэпосціў артыкул «Пустаслоўе Пуціна пра «ўдар» па ім паказвае, што менавіта Расія стаіць на перашкодзе міру»11

Мінчукі выйшлі святкаваць Новы год у цэнтр горада ФОТЫ9

Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2026 год Годам беларускай жанчыны5

«Як там нашы праціўнікі, сапернікі і ворагі?» Перад навагоднім зваротам Лукашэнка дэманстратыўна пазваніў Хрэніну14

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам54

Ціханоўскі ў навагоднім звароце заклікаў да «фінляндызацыі», даравання тым, «каго папутаў бес», і павагі да Трампа32

«Пакуль Auchan адкрыты, скіньце грошай». Беларуска двойчы расчаравалася ў эмігрантах, якім дапамагала, але працягвае верыць людзям4

Апублікавалі рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі16

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць