Расія плануе пашырыць санкцыі супраць Турцыі, фактычна заблакаваўшы імпарт работ і паслуг з гэтай краіны.
Пра гэта паведамляе ў сераду, 16 снежня, «Коммерсант» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.
Мінэканамразвіцця РФ, па інфармацыі выдання, падрыхтавала па даручэнні прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева праект пастановы ўрада. Дакумент распрацаваны ў рамках указа прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра санкцыі ў дачыненні да Турцыі.
Па дадзеных «Коммерсанта», пастанова забараняе расійскім юрыдычным асобам заключаць кантракты з профільнымі турэцкімі контрагентамі. Пад дзеянне санкцый у выпадку яго ўступлення ў сілу можа трапіць імпарт будаўнічых паслуг, паслуг гасцініц, а таксама дрэваапрацоўка і навучанне грамадзянскага персаналу авіякампаній РФ у Турцыі.
Каментары