20 снежня ў грамадскай залі сабора Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбылася імпрэза, прысвечаная 85-й гадавіне Уладзіміра Караткевіча. Праграму падрыхтавала моладзевая група Бруклінскага аддзела БАЗА. Змястоўны рэферат пра творчасць пісьменніка прачытала Алена Пракоп. Рэферат быў спалучаны з мастацкай часткай паводле сцэнару Наталлі Федарэнка: хлопцы і дзяўчаты дэкламавалі згаданыя ў рэфераце вершы Караткевіча.
У другой частцы імпрэзы моладзь падрыхтавала і правяла віктарыну. Прысутныя падзяліліся на дзве каманды, якія спаборнічалі паміж сабой у веданні твораў пісьменніка, вядучай была Наталля Федарэнка. Віктарына выявіла, што моладзь выдатна абазнаная ў творчасці класіка беларускай літаратуры.

Каментары