Грамадства1010

Лукашэнку цікавіць настрой у працоўных калектывах з улікам сітуацыі ў эканоміцы

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

«Цяпер наша задача — фарміраваць там, дзе гэта трэба, кіруючы касцяк вертыкалі ўлады і не падмануць людзей. Гэта галоўная наша задача. Хоць мы там і не абяцалі нейкія залатыя горы, тым не менш людзі ж заўсёды чакаюць лепшага. І трэба па максімуме зрабіць гэта лепшае», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што яго цікавіць настрой людзей у працоўных калектывах з улікам існуючай сітуацыі ў эканоміцы.

«Год будзе вельмі складаным. І самі вінаватыя, асабліва нашы суседзі наварацілі праблем больш, чым дастаткова. І напэўна, яшчэ патрэбныя будуць гады, каб іх разграбаць. Гэта іх праблемы, але праблемы і нашы, паколькі гэта асноўныя нашы рынкі — Расія, Украіна, Казахстан. З Еўрасаюзам усё не так проста. Нашу прадукцыю туды, ведаеце, пускаюць праз пень-калоду. Яны вельмі моцна абаранілі свой рынак, туды не прарвешся з той прадукцыяй, якая ёсць у нас. У плане таго, што мы вырабляем тую наменклатуру, якая ў іх ёсць — тыя ж трактары, аўтамабілі, прадукты харчавання, адзенне. Нават калі мы па якасці і цане лепш, нас усё роўна туды не пусцяць, прынамсі, прабівацца туды вельмі складана», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму выходзім далей, на далёкую дугу, праз В'етнам, Інданезію, Блізкі Усход, Афрыку, Лацінскую Амерыку, там спрабуем нешта прадаць, у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе вельмі выгадны рынак, неяк паволі. Але гэта ўсё няпроста. Людзі павінны гэта разумець», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка пацікавіўся таксама пра тое, якія даручэнні засталіся нявыкананымі пасля VII З'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што было абяцана на з'ездзе, неабходна рэалізаваць.

Міхаіл Орда адзначыў, што ўдалося вырашыць многія пытанні, якія хвалююць працаўнікоў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні10

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць