Эканоміка33

Нацбанк распавёў, як у 2016 годзе будзе вызначацца курс беларускага рубля

У 2016 годзе рэалізацыя Нацыянальным банкам курсавой і працэнтнай палітыкі будзе падпарадкавана задачы эфектыўнага кіравання грашовай прапановай.

Пра гэта заяўлена ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2016 год, якія зацверджаны 18 снежні ўказам прэзідэнта № 505.

Згодна з дакументам, правядзенне курсавой палітыкі будзе ажыццяўляцца на аснове правіла, якое прадугледжвае мінімізацыю валютных інтэрвенцый Нацыянальнага банка і забеспячэнне дынамікі абменнага курсу на аснове попыту і прапановы на валютным рынку. Аперацыйным арыенцірам курсавой палітыкі захаваецца кошт кошыка замежных валют.

Пры гэтым ва ўмовах перавышэння прапановы валюты над попытам на яе ў мэтах недапушчэння пагаршэння цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускіх экспарцёраў, Нацыянальны банк захавае за сабой магчымасць стрымліваць умацаванне беларускага рубля за кошт куплі замежнай валюты.

З студзеня 2015 года Нацбанк перайшоў да выкарыстання механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку валют, у якой удзельная вага расійскага рубля павялічана да 40%, а долі даляра ЗША і еўра зніжаны да 30% кожная.

У параўнанні з пачаткам 2015 курс беларускага рубля знізіўся да кошыка валют (даляр ЗША, еўра і расійскі рубель) на 35,74%. Пры гэтым да долара беларускі рубель аслабеў за гэты час на 55,06% да 18.375 рублёў, да еўра - на 39,39% да 20.044 рублёў, да расійскага рубля - на 20,42% да 258,31 рубля.

Пры падрыхтоўцы праекта рэспубліканскага бюджэту на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс даляра 18.700 рублёў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць