Жыхары Швецыі падтрымліваюць аднаўленне ўсеагульнага воiнскага абавязку.
У нядзелю, 10 студзеня, міністр абароны Швецыі Маргат Вальстрэм заявіла, што лічыць мэтазгодным аднаўленне усеагульнага воiнскага абавязку ў краіне.
«Я сярод тых, хто вітаў б сучасны, гендарна раўнапраўны варыянт агульнага абавязку з ваеннай і альтэрнатыўнай службамі», — перадае словы Вальстрэм агенцтва Reuters.
На думку міністра абароны Швецыі, магчымасць заклікаць рэзервістаў восенню 2015 на ўзмацненне міграцыйнай службы дапамагла б краіне справіцца з вялікім наплывам бежанцаў з Блізкага Усходу. Таксама прызыўнікі маглі б дапамагаць ліквідаваць наступствы стыхійных бедстваў. Усеагульны вайсковы абавязак у Швецыі быў адменены ў 2010 годзе, але, паводле апытанняў, большасць выбаршчыкаў хацела б яго аднаўлення.
За аднаўленне прызыву на ваенную службу на фоне напружанасці ў адносінах з Расеяй пасля анексіі Крыма і пачатку канфлікту ў Данбасе выступаюць і ў ваенных колах Швецыі.
У Швецыі ў кастрычніку 2014 упершыню ў гісторыі колькасць прыхільнікаў НАТА перавысіла колькасць праціўнікаў. Згодна з сацапытаннем, 37 адсоткаў рэспандэнтаў падтрымліваюць ўступленне краіны ў ваенна-палітычны альянс, а 36 адсоткаў — супраць.
Выданне The Guardian адзначала, што пасля пошукаў расійскай субмарыны, якая незаконна ўвайшла ў тэрытарыяльныя воды, Швецыі варта задумацца аб уступленні ў НАТА. Аглядальнік адзначае, што Стакгольм на працягу 20 гадоў скарачаў свае выдаткі на войска. І цяпер ён шукаў парушальніка ў сваіх водах чатыры дні запар, таму што няма ні аднаго верталёта, які б быў здольны процідзейнічаць падводным лодкам. У красавіку 2105 суседзі Расіі, у тым ліку і Швецыя, павялічылі ваенныя бюджэты. Акрамя таго, Швецыя ў мінулым годзе актывізавала супрацоўніцтва з альянсам і з прыбалтыйскімі дзяржавамі.
Каментары