Спорт88

Кандыдат у прэзідэнты ФІФА прыгразіў адабраць у Расіі чэмпіянат свету па футболе

Салман бін Ібрагім Аль-ХаліфаФота: imago sportfotodienst / Global Look

Кіраўнік Азіяцкай футбольнай канфедэрацыі (АФК) шэйх Салман бін Ібрагім аль-Халіфа, які з'яўляецца кандыдатам на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), заявіў пра гатоўнасць перагледзець заявачныя кампаніі чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў. Пра гэта ў аўторак, 12 студзеня, паведамляе партал insidethegames.

Шэйх распавёў, што ў выпадку яго абрання прэзідэнтам ФІФА вынікі галасавання на выбарах краін-арганізатараў чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў могуць быць перагледжаны, калі «сур'ёзнае супрацьпраўнае дзеянне будзе даказана судом».

Іншы кандыдат на пасаду кіраўніка ФІФА, былы намеснік генеральнага сакратара арганізацыі француз Жэром Шампань, заявіў, што чэмпіянат 2018 у любым выпадку пройдзе ў Расіі, так як «працэс ужо запушчаны, не залежна ад любых крымінальных расследаванняў».

У канцы снежня букмекеры назвалі шэйха Салмана бін Ібрагім аль-Халіфа галоўным фаварытам на будучых выбарах прэзідэнта ФІФА.

22 снежаня Арбітражная палата камітэта па этыцы ФІФА адхіліла на восем гадоў ад футбольнай дзейнасці прэзідэнта арганізацыі Ёзэфа Блатэра і кіраўніка Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэля Плаціні. Абвінавачванні ў карупцыі з іх знялі, але прызналі вінаватымі ў іншых парушэннях кодэкса этыкі ФІФА.

Выбары прэзідэнта ФІФА пройдуць 26 лютага 2016 года. Акрамя шэйха Салмана бін Ібрагіма аль-Халіфа і Жэрома Шампаня, на вакантны пост прэтэндуюць тры чалавекі: генеральны сакратар УЕФА Джані Інфанціна, віцэ-прэзідэнт ФІФА прынц Іарданіі Алі бін аль-Хусэйн, а таксама былы міністр па жыллёвым будаўніцтве ПАР і паплечнік Нэльсана Мандэлы Токіа Сексвале.

Чэмпіянат свету 2018 года пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года. Матчы турніру прымуць 12 стадыёнаў 11 гарадоў Расіі: Масква, Калінінград, Санкт-Пецярбург, Валгаград, Казань, Ніжні Ноўгарад, Самара, Саранск, Растоў-на-Доне, Сочы і Екацярынбург.

Чэмпіянат свету 2022 года павінен прайсці ў Катары.

Каментары8

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць