Грамадства

У ЕГУ змяніўся старшыня Кіраўнічай рады

Пасля 4 гадоў знаходжання ў складзе Кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, Вільня) праф. Даніэль Таршыс пакідае пасаду старшыні Кіраўнічай рады ў сувязі з афіцыйным даручэннем Урада Швецыі ўзначаліць працоўную групу на пытаннях міграцыі, гаворыцца ў прэс-рэлізе ВНУ.

Прызнаючы заслугі праф. Таршыса, рэктар ЕГУ праф. Дэвід Полік сказаў: «Даніэль Таршыс знаходзіўся ў ЕГУ ў адзін з найбольш напружаных перыядаў існавання ўніверсітэта, у якім адбываліся складаныя змены і трансфармацыі. Уся супольнасць ЕГУ шчыра дзякуе праф. Д. Таршысу за яго падтрымку ў той момант, калі яна найбольш была патрэбнай».

Шматгадовы чалец Кіраўнічай рады Эн Лонсдэйл была пацверджана Радай на пасаду часова в.а. старшыні Рады да моманту прызначэння сталага Старшыні, якое плануецца падчас наступнага паседжання Кіраўнічай рады ў чэрвені.

Эн Лонсдэйл, камандор Ордэна Брытанскай імперыі, з’яўляецца выдатным брытанскім сінолагам, экспертам у галіне вышэйшай адукацыі і шматгадовым чальцом Кіраўнічай рады ЕГУ.

Эн Лонсдэйл займала пасаду прэзідэнта Нью-Хола ў Кембрыджскім ўніверсітэце ў 1996—2008 гг., пра-віцэ-канцлера Кембрыджскага ўніверсітэта ў 1998—2003 гг. і намесніка віцэ-канцлера да 2008 г. Раней сп. Лонсдэйл займала пасаду Генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта і была адной са стваральнікаў Назарбаеў-універсітэта ў Астане, дзе знаходзілася на пасадзе проваста-заснавальніка ў 2010—2012 гг. і вярнулася на гэтую пасаду ў 2015 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць