Свет44

Следам за Леніным Пуцін раскрытыкаваў Хрушчова

На міжрэгіянальным форуме АНФ у Стаўрапалі Уладзімір Пуцін нечакана зноў памянуў сваіх папярэднікаў, што кіравалі дзяржавай. Пачалося ўсё з пытання пра рамонт каледжа ў Інгушэціі. Пуцін узяў пытанне рамонту каледжа на заметку.

«Калі вам паабяцалі, і вы ўжо лічыце, што пытанне ссунулася, то аптымізму вам не займаць, гэта дакладна, — звярнуўся ён да адной з удзельніц форуму. — Але я не магу сказаць, што мяне гэта радуе, як гэта вырашылі. Мае калегі у зале сядзяць, я прашу ўзяць іх гэта на заметачку і мне нагадаць у Маскве».

Уладзімір Пуцін нагадаў пра некаторыя абяцанні чыноўнікаў. «У свой час Мікіта Хрушчоў абяцаў камунізм праз дваццаць гадоў», — канстатаваў ён.

Мікіта Хрушчоў — другі савецкі дзеяч, якога Пуцін раскрытыкаваў за студзень 2016 года. Першым быў заснавальнік савецкай дзяржавы Уладзімір Ленін. Па словах Пуціна, Ленін «падклаў атамную бомбу» пад будынак Расіі, якая пазней і прывяла да распаду Савецкага Саюза.

Памятаючы пра гэта, Пуціна ў Стаўрапалі спыталі пра вынас цела Леніна з Маўзалею і яго перапахаванне.

«Што тычыцца перапахавання і іншых пытанняў падобнага роду, вы ведаеце, мне здаецца, да гэтага трэба падыходзіць акуратна, каб не прадпрымаць ніякіх крокаў, якія падзялялі б наша грамадства. Трэба наадварот яго гуртаваць. Вось гэта — самае галоўнае», — адказаў на гэтае пытанне Уладзімір Пуцін на першым міжрэгіянальным форуме АНФ.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць