Эканоміка22

Беларусбанк часова ўвёў абмежаванні на зняцце грошай з картак за мяжой

Беларусбанк увёў часовыя абмежаванні на зняцце наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных картак банка ў замежных краінах, паведамілі ў прэс-службе Беларусбанка.

«У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла ад міжнародных плацежных сістэм, аб павелічэнні колькасці махлярскіх аперацый у шэрагу замежных краін у мэтах абароны інтарэсаў трымальнікаў картак (юрыдычных і фізічных асоб) Беларусбанк увёў часовыя абмежаванні на зняцце наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных картак банка, у тым ліку крэдытных», — адзначылі спецыялісты.

Зняцце наяўных грошай у банкаматах з дапамогай банкаўскіх картак, у якіх змешчаны мікрапрацэсар (чып) і магнітная паласа, прыпынена да 20 кастрычніка 2017 года ў некаторых краінах далёкага замежжа. Калі гаварыць аб картках MasterCard, то гэта Камбоджа, Ганконг, Малайзія, Непал, Філіпіны, В'етнам, Паўднёвая Карэя, Індыя, Інданезія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія, ЗША. Што датычыцца VISA і Maestro, то гэта Непал, Індыя, Інданезія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія і ЗША.

Ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных у банкаматах з плацежных картак фізічных асоб, выпушчаных толькі з магнітнай паласой, часова прыпынена ва ўсіх замежных краінах.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак у пунктах гандлю і сэрвісу. Выключэнне складаюць аперацыі аплаты на АЗС на тэрыторыі ЗША, дзе ўстаноўлены ліміт не больш за $100 у эквіваленце на працягу 24 гадзін.

«Пры неабходнасці забарона на ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных грошай у банкаматах можа быць адменена на перыяд знаходжання трымальніка карткі ў гэтых краінах», - адзначылі ў прэс-службе Беларусбанка. Пры гэтым зняцце наяўных будзе магчыма на суму не большую за $150 у эквіваленце на працягу 24 гадзін. Для гэтага трэба загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка.

Акрамя таго, у Беларусбанку звярнулі ўвагу, што міжнародныя плацежныя сістэмы Visa і MasterCard часова прыпынілі абслугоўванне сваіх картак на тэрыторыі Крыма.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг2

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць