Мова1313

Як гішпанка Анхела Эспіноса ў Менску беларускую мову шукала

Анхела Эспіноса — вядомая сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак у Беларусі замежніца, якая ў свае 23 гады цудоўна валодае беларускай мовай і нават вучыць размаўляць на ёй іншых.

Дзяўчына паходзіць з гішпанскага гораду Малага, у Гранадзе скончыла факультэт славістыкі, а цяпер вучыцца ў магістратуры Варшаўскага ўнівэрсытэту на беларусіста. Кажа, што беларускую мову асвоіла за тры гады, а расейскай амаль ня ведае — дый, як сама кажа, няма на тое патрэбы.

«Навошта мне расейская мова? Я беларусістка — вывучаю ў Польшчы беларускую мову. Але, відаць, у Беларусі гэта дзіўна, што я ведаю беларускую і ня ведаю расейскай. Напрыклад, на мяжы, калі ехала ў Беларусь, памежнікі проста ня ведалі, што са мной рабіць, як кантактаваць, калі я сказала, што гавару па-беларуску, а па-расейску — не. Давялося ім неяк прыстасоўвацца. Але яны не маглі добра гаварыць па-беларуску. Атрымалася трасянка», — расказала Анхела.

Гішпанка прыехала ў Менск дзеля ўдзелу ў паэтычным фэсьце памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» — у выдавецтве Ігара Логвінава ў яе выйшла кніга беларускіх вершаў «Раяль ля мора», прэзэнтацыя якога пройдзе ў рамках фэстывалю.

Але пакуль да адкрыцьця фэстывалю заставалася некалькі гадзін, мы вырашылі запрасіць Анхелу Эспіносу на міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая гэтымі днямі праходзіць у Менску.

Захопленая беларускай гаворкай паэтка Анхела адразу вырашыла, што на выставе будзе шукаць дзіцячыя кніжкі па-беларуску — падарунак сваёй маленькай пляменьніцы Лізе.

Не знайшоўшы стэнду Гішпаніі, Анхела спынілася каля супольнага павільёна Кубы і Вэнэсуэлы — прадстаўнікі якіх, як і Анхела, гавораць па-гішпанску.

«Зразумела, у нас у Гішпаніі таксама бываюць кніжныя выставы, праўда, на адкрытым паветры, а не ў памяшканьні. Таму што розны клімат. Для мяне было цікава пабачыць, якія краіны прадстаўленыя на беларускай выставе. На жаль, няма Гішпаніі, хоць эўрапейскіх краін багата. Я нават змагла пагутарыць па-гішпанску — каля супольнага стэнду паўднёваамэрыканскіх краін», — сказала Анхела, наведаўшы выставу.

Беларускія кнігі для дзяцей знайшліся ў выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Галіяфы». Вялікая ж колькасьць каляровых кніжак-складанак — прывезены з Расеі тавар.

«Мне вельмі хацелася пабачыць больш кніг на беларускай мове, але я і ведала, што шмат іх тут ня будзе. Дарэчы, добра, што калі шукаеш, то знойдзеш такія кнігі. Усё ж трэба адзначыць, што выбар ёсьць. Я набыла тры дзіцячыя кнігі ў цудоўным афармленьні, якія выйшлі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», а таксама адну кнігу для сябе — ужо з выдавецтва «Галіяфы». Прыемна было, што кіраўнікі незалежных беларускіх выдавецтваў Зьміцер Вішнёў і Валер Булгакаў пазналі мяне, параілі цікавыя кнігі са сваіх выдавецтваў. Я такой увагі да сваёй асобы не чакала».

Каля некаторых стэндаў, дзе Анхела спрабавала знайсьці кнігі на беларускай мове, з боку прадаўцоў было заўважнае непрыязнае стаўленьне — дзяўчына тлумачыць гэта тым, што беларусы ня звыклыя да турыстаў і не настроеныя на тое, каб задаволіць любыя патрабаваньні кліента:

«Гішпанія — вельмі турыстычная краіна, таму такога я на радзіме не магу пабачыць. Тым больш калі гаворка ідзе пра выставу, супрацоўнікі якой павінны адказваць на пытаньні наведнікаў, дапамагаць і раіць. А тут атрымалася, што ад аднаго стэнда прадаўцы проста зьбеглі, калі пачулі, што я пытаюся пра беларускія кнігі, ды яшчэ мяне апэратар здымае на камэру. Гэта ня вельмі ветліва. У Гішпаніі як? Калі ты такое стаўленьне прадэманструеш, то вельмі хутка страціш працу. Відаць, у Беларусі гэта працуе трохі па-іншаму».

«Я пахадзіла па выставе, пагаварыла з выдаўцамі і супрацоўнікамі стэндаў. Ясна, гаварыла па-беларуску. Людзі адказвалі па-рознаму: па-расейску, па-беларуску, некаторыя — на трасянцы, але праблемы неразуменьня ня ўзьнікла. Гэта вялікі плюс. Я расейскую мову трошачкі ведаю, разумею, магу чытаць, але гаварыць не хачу».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць