Улада

Яшчэ аднаго журналіста запісалі ў «парушальнікі»

Гомельскую журналістку, сябра БАЖ Тацяну Бублікаву абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Гомельскую журналістку, сябра БАЖ Тацяну Бублікаву абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пра гэта гаворыцца ў пратаколе, які журналістцы паказалі падчас чарговага выкліку ў міліцыю. Нагодай стала прысутнасць журналісткі на экскурсіі, зладжанай 23 сакавіка ў Гомелі грамадскімі актывістамі з нагоды 90‑х угодкаў БНР.

Паводле пратакола, які 14 красавіка Т. Бублікавай прапанаваў падпісаць намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Навабеліцкага раёна Гомеля Уладзімір Сімак, яна абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП («Парушэнне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання») і арт. 4.9 Закона аб масавых мерапрыемствах.

«Тры разы мяне выклікалі як сведку па справе аб несанкцыяваным масавым мерапрыемстве, — распавяла Таццяна Бублікава ў гутарцы са службай маніторынгу БАЖ. — Пыталіся, з якой мэтай я там была. Я тлумачыла, што прысутнічала ў якасці карэспандэнта газеты «Товарищ»…»

У якасці пацвярджэння журналістка паказала міліцыянту пасведчанне сябра ГА «БАЖ», рэдакцыйнае пасведчанне, а таксама ліст ад рэдактара «Товарища» Сяргея Вазняка, у якім паведамлялася, што Т. Бублікава сапраўды 23 сакавіка выконвала рэдакцыйнае заданне.

У завяршэнні размовы ў міліцыі Таццяне Бублікавай паведамілі, што справу накіроўваюць на разгляд у суд.

Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя жуналістаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева13

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць