Грамадства

«Here’s To You». Алесь Бяляцкі праспяваў у падтрымку правоў чалавека ВІДЭА

Amnesty International запрасіла беларускага праваабаронцу да ўдзелу ў спеўнай кампаніі, з дапамогай якой разлічвае прыцягнуць як мага больш людзей да барацьбы за правы чалавека.

«Here’s To You» («За вас!») – так называецца кампанія, якую ў 2015 годзе распачаў актывіст італьянскага аддзялення міжнароднай арганізацыі Раберта Савіяна, пісьменнік і журналіст, які вымушана жыве ў ЗША і знаходзіцца пад пастаяннай аховай паліцыі, што сталася вынікам яго мужнай пазіцыі ў барацьбе з несправядлівасцю і мафіяй на радзіме. Месца яго жыхарства не разгалошваецца, каб пазбегнуць помсты. Як зазначае АІ, Умберта Эка лічыў яго «нацыянальным героем».

У аснову кампаніі пакладзена балада пад назвай «Here’s To You», якую ў 1970 годзе напісала амерыканская фолк-спявачка і актывістка Джоан Баэз разам з італьянскім кампазітарам Эніа Марыконэ. Гэтая балада стала водгукам на знакавую справу Нікола Сака і Барталамеа Ванцэці – італьянскіх рабочых-анархістаў, якія амаль 90 гадоў таму, у 1927-м, у штаце Масачусэтс былі несправядліва асуджаныя да смяротнага пакарання на электрычным крэсле. Так песня «Here’s To You» стала сімвалам барацьбы за правы чалавека.

Актывісты Amnesty Italia заклікаюць далучацца да кампаніі, праспяваўшы прыпеў песні «Here’s To You» і запісаўшы яго на відэа.

«Дзякуючы вашаму ўнёску, мы зможам зрабіць і распаўсюдзіць відэа, каб дапамагчы нам у нашай барацьбе супраць несправядлівасці і паказаць усім Сака і Ванцэці свету, што яны не адныя. Мы лічым, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць свет лепшым, натхняючы усіх прыняць несправядлівасць як асабісты выклік», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Сярод людзей, якія ўжо далучыліся да закліку Раберта Савіяна, ёсць тыя, хто сам пацярпеў ад парушэнняў правоў чалавека. Сярод іх беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі – былы палітвязень, а таксама яго калегі з Буркіна-Фасо, Мексікі, Ірана, Кітая, Лівіі, Італіі, Тайланда і Уганды.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях21

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава скардзяцца на актывізацыю лясных крывасмокаў. І гэта не кляшчы5

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%4

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы34

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну10

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях21

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць