Свет55

Клінтан прыгразіла зьнішчыць Іран

Сёньня ў адным з інтэрвію у дзень праймэрыз у Пэнсыльваніі Клінтан спыталі, як бы яна паступіла на пасадзе прэзыдэнта, калі б Іран распачаў ядзерную атаку на Ізраіль.

Сэнатар Хілары Клінтан, якая прэтэндуе на вылучэньне ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, заявіла, што будзе гатова «зьнішчыць Іран у выпадку, калі той нанясе ядзерны ўдар па Ізраілю».

У адным з інтэрвію у дзень праймэрыз у Пэнсыльваніі Клінтан спыталі, як бы яна паступіла на пасадзе прэзыдэнта, калі б Іран распачаў ядзерную атаку на Ізраіль.

«Я хачу, каб іранцы ведалі: калі стану прэзыдэнтам, то мы ўдарым па Ірану [калі той нападзе на Ізраіль], — адказала Клінтан. — Цягам наступных дзесяці гадоў, падчас якіх яны могуць падумаць пра напад на Ізраіль, мы зможам іх цалкам зьнішчыць»

«Такія рэчы страшна казаць, але тыя, хто кіруе Іранам, павінна памятаць гэта. Магчыма, гэта прымусіць устрымацца ад дурных, бязглуздых і трагічных дзеяньняў», — сказала сэнатар.

На думку назіральнікаў, зараз Клінтан спарабуе заваяваць галасы дэмакратаў, робячы сур’ёзныя заявы пра замежную палітыку і дэманструючы свае лідэрскія якасьці.

Пазроза Ірану прагучала з тэлеэкранаў падчас папярэдняга галасаваньня ў штаце Пэнсыльванія.

Паводле прагнозаў, Клінтан мае шанцы перамагчы Абаму ў гэтым штаце: тут нарадзіліся яе бацька і дзед, тут жывуць яе мэтавыя выбарцы - «сінія каўнерыкі» і людзі старэйшага ўзросту.

Але ўвогуле пакуль Абама апярэдэжвае Клінтан. У сэнатара ад штату Ілінойс зараз 1 638 галасоў дэлегатаў, у Клінтан ‑ 1502. Для абраньня кандыдатам неабходна атрымаць мінімум 2024 галасы.

Экспэрты кажуць, што ніхто з кандыдатаў ад дэмакратаў ня зможа сабраць столькі галасоў, таму ці Абаму, ці Клінтан прыйдзецца здымаць сваю кандыдатуру на карысьць іншага, або прозьвішча кандыдата ад Дэмакратычнай партыі назаве зьезд, які пройдзе ў жніўні.

Паводле Бі-Бі-Сі

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын18

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын18

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць