Свет1212

Украінскі перамоўнік: Расія прапаноўвала абмяняць Саўчанка на трасу ў Крым

Масква прапаноўвала абмяняць ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка не на расейскіх грушнікаў Аляксандрава і Ерафеева, а на дарогу ў Крым.

Пра гэта дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Юрый Тандыт паведаміў у інтэрв'ю «Новай газеце».

Тандыт — галоўны перамоўнік ад Службы бяспекі Украіны па пытаннях Данбаса.

«Так, мы ведаем, што яны хацелі б атрымаць больш. Іх, напрыклад, цікавіць шляхаправод з Растова ў Крым. Мне пра гэта адкрыта казаў той самы чалавек, блізкі да Крамля», — паведаміў ён.

Па словах Тандыта, ён тады сказаў, што Украіну цікавіць пытанне вызвалення ўсіх закладнікаў, на што чалавек блізкі да Пуціна, адказаў, што Расеі патрэбна стабільная сувязь з Крымам. «Ну, тады трэба, каб вы таксама ішлі нам насустрач. Нам трэба стабільная сувязь з Крымам, каб грузы туды можна было вазіць, пасажыраў», — працытаваў Тандыт словы свайго суразмоўцы.

На гэта Тандыт адказаў, што «толькі на Усходзе можна мяняць прынцэсу на паўцарства. І так пытанне стаяць не можа».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»11

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме6

Беларус выкладае ў Польшчы робататэхніку і праграмаванне дзецям эмігрантаў

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі30

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары18

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць