Беларускія стартапы, якія могуць хутка паўтарыць поспех MSQRD

«Нядаўняя гісторыя поспеху MSQRD і яго далучэнне да Facebook многім прадэманстравалі прыклад, у якім кірунку трэба рухацца, — распавядае сузаснавальніца мінскага бізнэс-клуба Іmaguru Настасся Хамянкова. — Першы прататып MSQRD яго стваральнікі прадэманстравалі на лістападаўскім хакатоне ў Іmaguru і перамаглі ў ім. Але на гэтым яны не спыніліся і працягвалі актыўна развіваць і прасоўваць свой праект. Гэта вельмі важна, бо часам многія агучваюць файную ідэю, але на гэтым усё і заканчваецца. Па нашай статыстыцы, з 15 каманд, сфармаваных на хакатоне, 4 потым паспяхова працуюць».
Настасся Хамянкова падкрэслівае, што выпадак са стартапам MSQRD — не адзіны ў Беларусі. У нас ёсць шмат паспяхова рэалізаваных праектаў. Але з-за сваёй вузкай накіраванасці яны не такія вядомыя, як MSQRD. Тым не менш Настасся пералічвае беларускія стартапы, што неўзабаве могуць стрэліць.
Alta-ai.com — асабісты фінансавы памочнік, якому вы можаце наўпрост задаваць пытанні і адразу атрымліваць карысныя парады ў фінансавай сферы. Кшталту, які крэдыт лепш узяць і дзе, які банкаўскі ўклад вам найбольш падыходзіць.
Ontourcloud — глабальная сістэма пошуку, створаная спецыяльна для арганізатараў канцэртаў і музыкаў. Дзякуючы ёй, вы можаце сачыць за перамяшчэннем артыстаў ды музыкаў і прапаноўваць ім выступіць на сваіх пляцоўках. Музыкі ў сваю чаргу могуць распісаць сабе тур — праграма падбярэ найбольш выгадны маршрут і пляцоўкі, дзе можна выступіць.
Kuku.io — вэб-дадатак, які дапамагае прасцей планаваць і размяшчаць пасты, калі ў вас ёсць некалькі акаунтаў у розных соцсетках. Апроч гэтага, вы можаце прааналізаваць іх папулярнасць праз аналітыку і розныя падказкі.
Vouff — сэрвіс, чымсьці падобны на MSQRD. Ён вызначае, якія тавары альбо брэнды выкарыстоўваюцца ў відэа, і дазваляе замяняць іх у онлайн-рэжыме. Напрыклад, на відэа вы шпацыруеце па вуліцы з колай, а Vouff замяняе яе на піва.
Настасся Хамянкова перакананая, што кожны жадаючы можа арганізаваць свой стартап:

«Да нас звычайна прыходзяць стартаперы, якія дагэтуль ужо працавалі ў розных ІТ-кампаніях. Але ёсць людзі і з самых розных сфер, якія хочуць са свайго хобі ці захаплення зрабіць праект і змяніць сусвет. І гэта, дарэчы, вельмі разумна. Калі ў вас узнікла арыгінальная ідэя, зрабіце яе макет на паперы і пазнаёмце з ёй патэнцыйную аўдыторыю вашага прадукту. Тады ў вас складзецца больш дасканалае ўяўленне, якім ваш праект мусіць быць і чаго яму не хапае. Наступны крок — стварэнне каманды для рэалізацыі ідэі. Дзеля гэтага лепш наведаць любы хакатон — спаборніцтвы, на якіх на працягу 48 гадзін без перапынку ствараюцца стартапы і падбіраюцца ўдзельнікі каманд».
Па словах Настассі Хамянковай, у сферы высокіх тэхналогій актыўна заяўляюць пра сябе і жанчыны.
«Асабліва шмат дзяўчат у сферы мабільных дадаткаў. Іх цікавяць такія трэндавыя сёння тэмы, як здаровы лад жыцця: спорт, фітнэс, прыгажосць».
Адзін з самых яскравых прыкладаў — кампанія RedRockApps, заснаваная Любоўю Пашкоўскай, Наталляй Бахар і Ігарам Юдзіным. Сфера іх дзейнасці — стварэнне мабільных дадаткаў для заняткаў спортам і фітнэсам. Яшчэ адзін цікавы стартап, заснаваны беларускай — MeetnGreetme. Над яго стварэннем працавалі Алена Шкаруба, Андрэй Гайдукевіч і Мікалай Выхоўскі.

«Гэта такі Uber для падарожнікаў, — жартуе Насця. — Цяпер усё больш людзей аддаюць перавагу самастойным падарожжам. З дапамогай гэтага рэсурсу вы з лёгкасцю зможаце знайсці чалавека ў любой краіне свету, які за пэўную плату ці па індывідуальнай дамоўленасці папрацуе вашым асабістым кансьержам. Напрыклад, дапаможа вам патрапіць на закрытую вечарыну ці парэкамендуе цікавыя месцы, якія варта наведаць і пра якія ведаюць толькі мясцовыя».
Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе стартап скарыў журы конкурсу GES Women Entrepreneurship Day. А сама Алена Шкаруба стала ўдзельніцай ініцыятывы Белага дома SPARK па спрыянні развіццю жаночага і юнацкага прадпрымальніцтва.
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
-
У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары