Афіша

Чалавек і «шахматны геній»

Калі майму сябру няма з кім пагуляць у шахматы, ён раз-пораз запускае на сваім кампутары праграму са сьціплым назовам Chess Genius. Часьцяком яму даводзіцца няпроста: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар — КМС з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму пра лік тых матчаў ён гаворыць без ахвоты.

Аднойчы яму быццам пашанцавала. У белых перавага ў прасторы, і яны вырашаюць актывізаваць прахадную пешку. 1. Kc5 Ta7 2. a6. Між тым і чорная кавалерыя ня сьпіць у шапку. 2…Kc6 3. Ta4 Kb5!!? 4. Kb7 Kpf8 5. Kc8 Ta8 6. Kb6 Ta7 7. Kc8. Нічыя з-за паўтору хадоў.

«Любы жывы шахматыст, убачыўшы натоўп коней, пасьміхнуўся б і што-небудзь падставіў, а кампутару ўсё адно», — наракае аматар шахаў. Пасьля гэтага выпадку ён радзей сядае за шахматы з Chess Genius. Шукае пачуцьцё гумару ў Fritz’а.

Вольф Р-к

Як набыць шахматную праграму

«Сьпярша вызначцеся, дзеля чаго вы яе набываеце», — радзіць Павал Макевіч, рэдактар сайту «Шахматы ў Беларусі». «Калі дзеля забавы, то дыскі можна знайсьці ў кампутарных крамах у Ждановічах». Папулярнымі праграмамі ёсьць «1С. Шахматы з Гары Каспаравым», Chessmaster і Fritz.

Нядаўна ў Сеціве дзеля рэалізацыі шахматнага софтўэру зьявіўся адмысловы сайт chess.na.byз дасьціпным слоганам «chessныя кошты». Гіт продажаў — відэалекцыя Гары Каспарава пра фэрзевы гамбіт для «прасунутых» гульцоў. Што праўда, па-ангельску.

Як бы вы згулялі?

Zappa — Я.Эльвест, Нью-Ёрк, 2005. Ход белых.

Адказ: 1. Кe4! і эстонскі гросмайстар здаўся «Зяпе», распрацаванай амэрыканскім студэнтам Энтані Коўзі. Летась Zappa выйграла чэмпіянат сьвету сярод партатыўных кампутарных праграмаў — «рухавічкоў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць