Меркаванні22

In memoriam. Алег Маціевіч

«Пунька Алега Маціевіча» — гэтак я ахрысціў сваё палатно, на якім намаляваны мастак, мой сябра Алег. Было гэта недзе гадоў дзесяць таму. Я тады па восені наведаў Астрашыцкі Гарадок, куды пераехала маці мастака. І сын Алег, маючы творчую майстэрню ў Мінску на Нямізе, болей часу праводзіў у маці, у драўляным дамку даваеннага часу. За некалькі метраў ад хаты стаяла здзічэлая гаспадарчая забудова — пунька. Без акон.

Алег адмыкаў стары ржавы замок, расчыняў на дзве палавіны скрыдлы гумна, і дзённае святло асляпляла промнямі падстрэшша і ўсе скарбы, што ўтойвала пунька. А тамака стаяў мальберт, які трывала трымаў не да канца дамаляванае палатно мастака. «Гэта мая вясковая працоўня. З лета і да глыбокай восені, да маразоў я тутака прывязаны да гэтага мальберта, маіх палотнаў».

Алег, маючы тонкае адчуванне колеру, каларыст па сваёй прыродзе, дакладна адрозніваў, што ёсць мастацтва, а што падробка. Няшчырасць. Я давяраў яму, калі паказваў свае творы. Вышэйшай адзнакай былі ягоныя словы: «Твор адбыўся». У канцы 90-х ён распачаў серыю партрэтаў сучаснікаў. Шмат якія па сёння знаходзяцца ў сховах Нацыянальнага мастацкага музея. Гэта «Мастак Р. Сітніца», «Паэт Р. Барадулін», «Гісторык і пісьменнік Ул. Арлоў», «Паэт Л. Дранько-Майсюк». У творчых планах было намаляваць Генадзя Бураўкіна. Але паэт заўчасна пакінуў наш пакутлівы свет.

Алег Маціевіч, як і ў большасці мы, з надзеяй успрыняў змены ў палітычным жыцці Беларусі 90-х гадоў. Здавалася, нарэшце ўздыхнем на поўныя грудзі. Хваля Адраджэння дайшла да мастацкага саюза. Напачатку Алег увайшоў у мастацкае аб’яднанне «Няміга». Яму здалося там цесна, і ён перайшоў да нас, у «Пагоню». Але і ў нас не затрымаўся надоўга… Зачыніўся ў сваёй пуньцы.

Ягоная сціпласць не мела межаў… Ніхто не можа згадаць, каб ён хоць калі-небудзь узышоў на трыбуну і прарочыў сваім калегам. А вось калі выкладаў у Акадэміі мастацтваў, у перапынках за ім гужам ішла моладзь. Для яе ён быў бясспрэчным аўтарытэтам. А ягонымі аўтарытэтамі былі такія мастакі, як Альгерд Малішэўскі, Іван Карасёў, з ранейшых беларускіх класікаў — Міхась Філіповіч, Міхась Станюта і Раман Семашкевіч.

Алег завітаў у маю майстэрню за тры дні да смерці, 16 сакавіка. Гаварылі пра ўсё… І здавалася, што гамонка была нязначная, незапамінальная. Не пра вечнае… Жартавалі.

Зараз кожнае ягонае слоўца набывае вялікі сэнс. Ён у той дзень вяртаўся ад сына мастака Міхася Станюты. Хваліўся, што той падарыў яму некалькі малюнкаў бацькі. Гэта былі накіды з натуры. «Глянь, — захапляўся ён, — некалькі штрыхоў, а які характар! Якія пачуцці!» У самога ў кішэні заўсёды быў невялічкі нататнік для замалёвак. «Працую кожную хвіліну. Ёсць задума напісаць вялікае па памерах палатно «Купалле». А яшчэ ў Палацы мастацтваў паказаць свае малюнкі. Іх у мяне незлічоная колькасць».

Не паспеў… Адышоў так нечакана. Не перажыў сваю маці, якой сёння 94 гады. На пахаванні 21 сакавіка былі мастакі, сябры і ягоныя родныя. Сястра Людміла, сыны Антон і Міця.

Што ж, такі лёс мастака Алега, сына Мікалая з горада Магілёва, сапраўднага мастака з Божае ласкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць