Музыка

Akute дасць канцэрт па заяўках слухачоў

Музыкі заявілі, што на сваім сольным канцэрце 22 красавіка ў Мінску ў межах праекту «Жывы Тузін» сыграюць тыя песні, якія абіруць іх прыхільнікі.

Напярэдадні выступу ў клубе «ILI», Akute прапанавалі слухачам самім вырашаць, якія песні на ім прагучаць. Вызначэнне «народнага сэт-ліста» будзе праходзіць такім чынам: да 12 красавіка кожны ахвочы можа назваць да пяці песень гурта, якія абавязкова хоча пачуць. Усе прапановы будуць уключаныя ў галасаванне. Па яго выніках 15 трэкаў, што набяруць большасць галасоў, абавязкова ўвойдуць у сэт-ліст канцэрту.

Вакаліст Akute Стас Мытнік прызнаецца, што некалькі яго самых улюбёных песень гурта яшчэ не чутыя іншымі. Яны ўваходзяць у новы альбом, над якім цяпер ідзе праца. А з ужо вядомых, Стас вылучае «З неба не дастаць», «Ціха, як мая смерць», «Твае анёлы». Аўтар большасці твораў, басіст гурта Раман Жыгараў назваць пэўныя песні не бярэцца: «За ўвесь час сабралася вялікая колькасць твораў. Самае крутое, што мне не сорамна ні за адну з іх. Таму, з аднолькавым задавальненнем я граю абсалютна ўсе нашыя песні», – зазначыў музыка.

Свае прапановы па песнях можна пакідаць на старонцы падзеі.

Сольны канцэрт Akute пройдзе ў межах праекту «Жывы Тузін», які ладзіць партал Tuzin.fm пры інфармацыйнай падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

22 красавіка (пятніца). 19:00. Клуб ILI (пр-т Незалежнасці, 131/1). Гурт Akute з праграмай «Найлепшыя песні». Кошт квітка (толькі танцпляц) — 180 000 (папярэдне), 200 000 (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687-20-93. Папярэдне квіткі можна набыць ў клубе ILI (пр-т Незалежнасці, 131/1), у пунктах продажу па Мінску і анлайн

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць