Грамадства22

Праваабаронца просіць Мінінфарм вынесці папярэджанне АНТ

Тэлесюжэт пра забойства спартсменкі Юліі Балыкінай стаў падставай для звароту ў Міністэрства інфармацыі, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org. Праваабаронца Андрэй Палуда звяртае ўвагу міністра Ліліі Ананіч на той факт, што вядучы навін тэлеканала АНТ Аляксандр Сярэбранікаў назваў абвінавачанага забойцам яшчэ да вынясення прысуду.

На думку праваабаронцы, сюжэт тэлеканала ўплывае на фарміраванне грамадскай думкі адносна асобы абвінавачанага. Улічваючы, што суддзі — таксама частка грамадства, гэта можа паўплываць на рашэнне суддзі падчас працэсу.

«Суд, такім чынам, зведвае моцны ўплыў з боку рэйтынгавага сродку масавай інфармацыі — тэлеканала АНТ, у сюжэце якога да абвяшчэння прысуду ў катэгарычнай форме выказваліся меркаванні аб вінаватасці абвінавачанага», — адзначыў Палуда ў лісце на імя міністра інфармацыі.

Праваабаронца звяртае ўвагу, што ў сюжэце вядучы спасылаецца на інфармацыю, атрыманую ад Следчага камітэта. Аднак падчас вывучэння відэа з брыфінгу, прысвечанага заканчэнню расследавання забойства Юліі Балыкінай, размешчанага на сайце Следчага камітэта, парушэнняў прэзумпцыі невінаватасці з боку СК не ўстаноўлена.

Палуда звяртае ўвагу, што прэзумпцыя невінаватасці — фундаментальны прынцып, гарантаваны Канстытуцыяй: ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў вызначаным законам парадку даказаная і ўстаноўленая прысудам суда, які набыў законную моц.

«Прэзумпцыя невінаватасці не толькі канстытуцыйная гарантыя, але і норма журналісцкай этыкі, — лічыць Палуда. — Любы чалавек з'яўляецца невінаватым, пакуль у дачыненні да яго не будзе вынесенае канчатковая пастанова, якая не падлягае абскарджанню. Не журналіст вызначае, хто з'яўляецца злачынцам. Гэтая прэрагатыва належыць суду і нікому больш. Да вынясення канчатковага прысуду любы грамадзянін, які праходзіць па справе ў якасці падазронага, абвінавачанага ці падсуднага, знаходзіцца пад аховай прэзумпцыі невінаватасці. Журналіст абавязаны правільна і пісьменна выкарыстоўваць тэрміны, што вызначаюць юрыдычны статус асобы, у дачыненні да якой узбуджаны крымінальны пераслед».

Праваабаронца прапануе Міністэрству інфармацыі вынесці АНТ пісьмовае папярэджанне і правесці растлумачальную працу з прадстаўнікамі тэлеканала аб недапушчэнні ў будучыні такіх выпадкаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць