Грамадства99

Размеркаванне на журфаку: А Брагін — гэта Мінская вобласць?

У Інстытуце журналістыкі мала заявак на выпускнікоў. Пра гэта адразу кажуць студэнты, якія таўкуцца перад дзвярыма, дзе засядае камісія па размеркаванні. Узначальвае камісію міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

«Не больш за 15 заявак, дакладна», — кажуць дзяўчаты, якіх сустракаю ў калідоры. Усе чакаюць, што задаволяць заяўкі ад прыватнікаў. І на пачатку іх сапраўды задавальняюць. Нават даюць вольныя дыпломы:

«Кажуць, што сёлета няма заявак з Мінска, у асноўным — з раённых газет. Мне давялося прасіць вольны дыплом, бо мой муж з Мінска і ён тут вучыцца. І без праблем далі», — апісвае сваё размеркаванне Марына.

Пакуль з кабінета выходзяць вясёлыя маладыя спецыялісты, праблем няма. Па заяўцы адпускаюць нават у «Камсамольскую праўду ў Беларусі».

Шанцуе і выпускнікам спецыяльнасці «Аўдыёвізуальная журналістыка», іх адпускаюць у прыватныя фірмы і нават інжынерам у свой жа Інстытут журналістыкі.

«Буду адпрацоўваць інжынерам, адказваць на пытанні па мантажы відэа і аўдыё, буду актавы зал адчыняць», — разважае пра будучую пасаду Улад.

Даходзіць да «Веб-журналістыкі» і тут пачынаюцца праблемы. У калідоры заўважаю дзяўчыну ў слязах. Заяўку не задаволілі і размеркавалі ў Буда-Кашалёва з чырвоным дыпломам.

Яе калега Ганна атрымоўвае размеркаванне ў… Брагін! Хаця сама з Мінска.

«А Брагін — гэта Мінская вобласць?» — пытаецца яна ў сябровак. І пачынае гугліць, дзе той Брагін знаходзіцца.

«Абяцалі 1,2 мільёна аклад і інтэрнат. Буду пераразмяркоўвацца, але як, пакуль не ведаю», — Ганна даведалася дзе ж знаходзіцца Брагін.

Сёлета будучых журналістаў адпраўлялі на працу без слёз. А карэспандэнту Еўрарадыё нават не прапанавалі ажаніцца, як летась.

У рэдакцыі газеты «Маяк Палесся», куды размеркавалі маладых спецыялістаў, іх чакаюць кожны год. А яны не даязджаюць!

«Кожны год адпраўляем заяўкі. Але з БДУ ніхто не даязджае. У гэтым годзе дзве адпраўлялі. Можа, нехта прыедзе», — скардзяцца ў рэдакцыі.

Яшчэ некалькі выпускнікоў адпраўляюцца па іх уласных заяўках.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму17

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома2

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая16

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму17

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць