Эканоміка33

У Беларусі зніжаюць цэны на скупку золата ў насельніцтва

Міністэрства фінансаў Беларусі зніжае цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ў ломе пры скупцы ў насельніцтва. Выключэнне — набыццё банкамі і іншымі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі мерных зліткаў і манет у фізічных асобаў.

Зніжэнне цэнаў вызначаецца пастановай Мінфіну №26 ад 19 красавіка, якая днямі была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Паводле дакумента, з 25 красавіка цана за грам золата ў вырабах і ломе зменшыцца на 6,3%. Золата 375-й пробы будзе каштаваць 249 770 рублёў, 500-й пробы — 333 020, 583-й і 585-й пробаў — 389 640.

Цана плаціны 950-й пробы знізіцца амаль на 6,2% і складзе 490 370 рублёў. Срэбра патаннее амаль на 9% і калі гэта, напрыклад, 875-я проба, то грам такога металу будзе каштаваць 7 170 рублёў.

Таксама панізяцца кошты на зубныя пратэзы і элементы зубных пратэзаў з утрыманнем каштоўных металаў.

Апошнім разам цэны на скупку каштоўных металаў у насельніцтва мяняліся 10 сакавіка і тады яны павысіліся.

X

Каментары3

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць