Грамадства11

Лукашэнка: Беларусь многае зрабіла для пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС

Беларусь многае зрабіла для пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ААН, адміністратарам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк.

«Вы адзін з тых рэдкіх сусветных служачых, якія пабывалі ў рэгіёнах, што былі забруджаны пасля аварыі на ЧАЭС. Мне з вамі лёгка размаўляць, таму што вы, гэтак жа як і я, бачылі ўсё, што там было. Вы бачыце, колькі мы прыкладаем намаганняў на пераадоленне гэтых наступстваў», - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Хелен Кларк і памочніку Генеральнага сакратара, дырэктару рэгіянальнага бюро па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу за іх уклад у справу пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

«Ёсць шмат у свеце добрых людзей. Такіх, як вы, як ААН, якія дапамагаюць нам у пераадоленні гэтай катастрофы. Але, згадзіцеся, гэта немагчыма сувымераць з тым, што зрабіла Беларусь, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Складанасць уся ў тым, што чарнобыльская катастрофа лягла на нашы плечы пасля распаду СССР. Мы не будавалі гэту станцыю, не эксплуатавалі, а бяда ў асноўным прыпала на нашу тэрыторыю. І разлічваць нам не было на каго».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на аднаўленне пацярпелых тэрыторый патрачана сума, роўная дзясяткам гадавых бюджэтаў Беларусі. «Мы збіралі гэтыя сродкі і ўкладвалі ў пераадоленне гэтай катастрофы. Сёння нам ужо не здаецца, што гэтыя землі назаўсёды страчаны, як гэта бачылася 30 гадоў таму», - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь набыла ўнікальныя веды і вопыт па пераадоленні такіх катастроф. «Няхай гэта будзе нашым укладам у развіццё чалавецтва. Вы павінны ведаць: калі, не дай бог, недзе здарыцца бяда, нашы вучоныя, спецыялісты гатовы працаваць па пераадоленні гэтых наступстваў. Так было зусім нядаўна на «Фукусіме», дзе былі задзейнічаны нашы вопыт, веды, прыборы», - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў Хелен Кларк і Джыхан Султанаглу ордэны Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН па правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця раёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

«Мы прымаем гэтыя ўзнагароды ад асобы ўсяго персаналу ААН, тых, хто прымаў удзел у праграме рэабілітацыі пацярпелых зямель на тэрыторыі Беларусі. Мы заўсёды адчувалі цвёрдую падтрымку кіраўніцтва Беларусі ў справе аднаўлення гэтых зямель», - сказала Хелен Кларк.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара8

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвегія збіраецца дазволіць свайму суверэннаму фонду дабрабыту інвеставаць у стварэнне ядзернай зброі

Беларуска знайшла сваё фота да і пасля пластычнай аперацыі ў сацсетках доктара. Згоды ў яе не пыталіся2

«А-100» прывязала цэны на аўтамабільных мыйнях да таго, якое надвор'е1

У Рэчыцкім раёне браканьеры нацкоўвалі паляўнічых сабак на безабароннае ласяня ВІДЭА4

Міністэрства фінансаў ЗША аштрафавала Bank of America за парушэнні санкцый, у тым ліку супраць Беларусі

У Расіі затрымалі шведа, які раней служыў ва УСУ1

На канцэрт «Драздоў» у Магілёве прыйшла Надзея Каткавец9

У 16‑гадовага хлопца знайшлі зуб каля вока. Як ён там апынуўся?3

У сталіцы Албаніі пратэсты перараслі ў беспарадкі. Адбываюцца падпалы і сутыкненні з паліцыяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара8

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць