Эканоміка1010

Лукашэнка: Райцэнтры і аграгарадкі ў бліжэйшыя гады трэба прывесці ў ідэальны стан

Раённыя цэнтры і аграгарадкі ў бліжэйшыя гады трэба прывесці ў ідэальны стан. Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання аграгарадка Дабрынь у Ельскім раёне.

«У гэтым і двух наступных гадах трэба ўсе раённыя цэнтры і буйныя гарады абласнога падпарадкавання прывесці ў ідэальны стан. І пяць гадоў на тое, каб прывесці аграгарадкі вось у такі стан (як у Дабрыні), каб моладзь заставалася тут жыць і ганарылася гэтым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што аграгарадкі павінны выконваць ролю цэнтраў жыцця ў вёсцы. Разам з тым неабходна ўдзяляць увагу стварэнню належных умоў для жыцця і ў вялікіх вёсках. Гаворачы пра малыя, так званыя неперспектыўныя, населеныя пункты, ён адзначыў, што для мясцовых жыхароў, тым не менш, павінен прадастаўляцца хаця б мінімальна неабходны набор паслуг.

У час наведвання аграгарадка Дабрынь Лукашэнку далажылі аб развіцці сацыяльнай інфраструктуры, стварэнні ўмоў для адукацыі, заняткаў спортам, правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай дзіцячага сада, Дома культуры і спартыўнага комплексу.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяліў пытанню гандлю ў вёсцы, наведаў мясцовы магазін. Тут абмяркоўвалася работа арганізацый Белкаапсаюза, новыя падыходы ў арганізацыі гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі70

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны19

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць