Свет44

Столтэнберг: НАТА павінна адказваць Расіі сілай

НАТА павінна рэагаваць на дзеянні Расіі з дапамогай сілы і пераканаўчых стрымліваючых фактараў.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг у інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Welt і альянсу еўрапейскіх газет LENA (Leading European Newspaper Alliance), піша Нямецкая хваля.

«Масква незаконна анексавала Крым, падтрымлівае сепаратыстаў на ўсходзе Украіны і парушае міжнароднае права. Менавіта таму мы пашырым сваю прысутнасць на ўсходніх межах альянсу», — адзначыў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, цяпер абмяркоўваецца варыянт, згодна з якім у кожнай з краін Балтыі і ў Польшчу будзе накіраваны міжнародны батальён, гэтыя сілы будуць знаходзіцца ў рэжыме ратацыі. Канчатковае рашэнне будзе прынята да пачатку саміту краін-сяброў НАТА ў Варшаве ў ліпені 2016 года.

«Па вызначэнні Масквы, «істотныя баявыя сілы» — гэта пастаяннае знаходжанне не менш за 1000 салдат у адной дзяржаве, якая ўваходзіць у НАТА. Да гэтага паказчыка нам далёка», — заявіў генеральны сакратар.

Таксама ён адзначыў, што нішто не паказвае на тое, што РФ у найбліжэйшай будучыні нападзе на любую з краін, якія ўваходзяць у альянс.

«Аднак мы павінны быць падрыхтаваныя, павінны забяспечыць дзяржавам-сябрам НАТА поўную салідарнасць і адначасова праводзіць палітыку стрымлівання», — сказаў Столтэнберг і назваў гэтыя меры «абгрунтаванымі, абароннымі і адпаведнымі міжнароднаму праву».

Ён падкрэсліў, што НАТА не шукае канфрантацыі з Расіяй і не імкнецца да халоднай вайны. Таксама ён адзначыў, што ўсе мерапрыемствы з'яўляюцца рэакцыяй на анексію Крыма і дэстабілізацыю на ўсходзе Украіны.

Таксама Генеральны сакратар НАТА адзначыў, што каналы для палітычнага дыялогу павінны быць адкрытыя, каб працягваць шукаць спосабы зніжэння напружанасці і рызыкі ваенных інцыдэнтаў. Пры гэтым ён не выключыў, што да саміту ў Варшаве адбудзецца яшчэ адна сустрэча ў рамках Рады Расія-НАТА.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ21

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян8

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі7

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул23

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ21

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць