Спорт1919

Ці забароняць у Піцеры бел-чырвона-белыя сцягі? — сёння стартуе ЧС па хакеі

6 мая ў Маскве і Санкт-Пецярбургу пачынаецца 80-ы чэмпіянат свету па хакеі. Удзел у турніры зноў возьме зборная Беларусі.

Наша каманда будзе гуляць у групе B, сустрэчы пройдуць у спартыўным комплексе «Юбілейны» (умяшчальнасць 7300 гледачоў). Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам канадца Дэйва Льюіса сабрала амаль усіх наймацнейшых.

Не зможа дапамагчы камандзе толькі Міхаіл Грабоўскі, клуб якога яшчэ змагаецца за Кубак Стэнлі, а таксама Канстанцін Кальцоў.

Reuters.com

Наша каманда заняла другое месца ў неафіцыйным заліку так званага «Еўратура», прапусціўшы наперад толькі фінаў. Добра зарэкамендаваў сябе ў атацы Сцяпанаў. Падцягнуўся з Амерыкі Кірыла Гатавец, які знаходзіцца за адзін крок ад трапляння ў НХЛ.

У складзе нацыянальнай каманды будуць ажно тры натуралізаваныя хакеісты з Канады: брамнік Кевін Лаланд, а таксама нападнікі Джэф Плат і Шарль Лінгле.

Летась на чэмпіянаце ў Чэхіі беларусы былі сёмымі. Цяпер Дэйв Льюіс ставіць задачу трапіць у паўфінал турніру — раней нашыя не дасягалі такіх вяршынь.

Варта адзначыць: не самы спрыяльны каляндар склаўся для Беларусі. Тры першыя гульні нашы правядуць з фаварытамі: Фінляндыяй, ЗША і Канадай. У выпадку трох параз няпроста будзе перанесці ў псіхалагічным плане.

Заўзятары заўсёды на сусветных чэмпіянатах падтрымліваюць нашу каманду з бел-чырвона-белымі сцягамі, так было летась у Остраве і Празе, так было і раней.

Можна быць пэўнымі, што прыедуць такія і ў Піцер. Цікава, ці дазволяць беларусам у Расіі выкарыстоўваць гістарычныя сімвалы?

***

Расклад гульняў

6 мая: Фінляндыя — Беларусь (пачатак а 20:15)
7 мая: Беларусь — ЗША (20:15)
9 мая: Беларусь — Канада (16:15)
11 мая: Славаччына — Беларусь (16:15)
13 мая: Германія — Беларусь (20:15)
14 мая: Венгрыя — Беларусь (16:15)
17 мая: Беларусь — Францыя (16:15)

Каментары19

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»1

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць