Здарэнні11

Буйны штраф плаціць кампанія са Смаргоні за забруджванне Віліі

Амаль 104 мільёны рублёў выплаціць кампанія «Кронаспан» (Смаргонь, Гродзенская вобласць) за забруджванне вод ракі Вілія.

Фота сайта АПБ.

На вясёлкавую плёнку на паверхні вады Віліі каля аднаго з выпускных калектараў, а таксама на ўстойлівы хімічны пах лакафарбавых вырабаў звярнулі ўвагу актывісты грамадскага аб`яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Яны зрабілі запыт у Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, і праверка пацвердзіла забруджванне ракі сцёкавымі водамі, паведамляе прэс-служба АПБ.

Аналіз проб сцёкавых вод, зроблены Смаргонскай міжраённай лабараторыяй аналітычнага кантролю, паказаў перавышэння межава дапушчальных канцэнтрацый хімічных рэчываў. Першапачаткова пад падазрэнні трапіў Смаргонскі агрэгатны завод, і мясцовая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распачала пазапланавую праверку прадпрыемства. Неўзабаве знайшоўся сапраўдны вінаваты таго, што адбываецца, — ЗТАА «Кронаспан», якое вырабляе драўняныя пліты.

Устаноўлена, што кампанія незаконна далучыла сваю ліўневую каналізацыю ў сістэму ліўневай каналізацыі агрэгатнага завода. Гэта пацвердзілася падчас пазапланавай праверкі «Кронаспана».

Вінаватыя прыцягнутыя да адказнасці, частку пакарання ім ужо абвясцілі. «Пакуль складзены адміністрацыйны пратакол на 103,9 мільёна рублёў — гэта пакаранне за забруджванне воднага аб`екта сцёкавымі водамі. Зараз праводзіцца разлік шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю. Думаю, гэтая сума перавысіць адміністрацыйнае пакаранне ў некалькі разоў», — паведаміў спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Цімафей Піка.

Актывісты АПБ заклікаюць грамадзян, якія заўважылі верагоднае забруджванне вадаёмаў, аператыўна інфармаваць пра гэта мясцовыя інспекцыі Мінпрыроды і па магчымасці фіксаваць тое, што адбываецца, на фота і відэа.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары10

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі27

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары10

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць