Культура11

Музей яўрэйскай культуры з'явіцца ў сінагозе XVII стагоддзя ў Слоніме

Музей яўрэйскай культуры з'явіцца ў сінагозе XVII стагоддзя ў Слоніме. Пра гэта расказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама.

Слонімская сінагога, фота globus.tut.by

Непасрэдны ўдзел у фінансаванні работ па аднаўленні і рэканструкцыі будынка сінагогі разам са Слонімскім райвыканкамам прыме Слонімская Яўрэйская асацыяцыя ў Ізраілі.

«Папярэдняя дамоўленасць аб сумеснай рэалізацыі праекта была дасягнута яшчэ ў жніўні мінулага года, калі прадстаўнікі Слонімскай Яўрэйскай асацыяцыі пабывалі з візітам у райцэнтры. Аб канкрэтных кроках, а таксама аб тым, што ізраільскі бок прыме ўдзел у фінансаванні работ, вялася размова ў час візіту ў Ізраіль старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага ў пачатку мая», — сказалі ў аддзеле.

Будынак сінагогі размешчаны ў самым цэнтры Слоніма. Пабудаваны ён у сярэдзіне XVII стагоддзя. Цяпер будынак закансерваваны, раней тут быў абноўлены дах. Унутры захаваліся арыгінальныя элементы інтэр'еру.

«У Слоніме раней яўрэі складалі больш як 80 працэнтаў насельніцтва. І сёння на радзіму сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў пастаянна прыязджаюць нашчадкі з іншых краін. Многія з іх наведваюць былы будынак сінагогі. Музей яўрэйскай культуры можа стаць адным з аб'ектаў паклоннага турызму, што набірае цяпер папулярнасць, і прыцягнуць у горад дадатковых гасцей», — адзначаюць у райвыканкаме.

Праект рэканструкцыі сінагогі таксама плануюць уключыць у адну з праграм трансгранічнага супрацоўніцтва.

У бліжэйшы час пройдуць таргі на выбар арганізацыі, якая падрыхтуе праектна-каштарысную дакументацыю. Праектныя работы плануецца завяршыць на працягу года. Тады стануць вядомы аб'ёмы работ і тэрміны заканчэння рэканструкцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла10

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць