Надвор'е33

Тыдзень будзе халаднаватым і дажджлівым, злёгку пацяплее толькі ў другой яго палове

Трэці тыдзень мая адзначыцца няўстойлівым надвор'ем. У другой яго палове пацяплее, але дажджы застануцца. 

Фота Юліі Бальцэвіч

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Першую частку тыдня надвор'е будуць фармаваць халаднаватыя і вільготныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Сярэдняя тэмпература прагназуецца на 1—3°С ніжэй за норму.

У аўторак, 17 мая, ноччу па паўднёвым усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу +1 — +8°С, месцамі на глебе слабыя замаразкі да 0 — -1°С; днём +11 — +17°С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу +2 — + 7°С, днём +11 — + 17°С.

У другой частцы тыдня ў краіну накіруецца больш цёплая паветраная маса з Атлантыкі.

У чацвер, 19 мая, месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу +2 — + 7°С, днём +14 — +20°С.

У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +3 — + 9°С, днём +15 — + 22°С.

У выходныя чакаецца ўмерана-цёплае, з кароткачасовымі дажджамі надвор'е.

Каментары3

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць