Афіша44

Ні тыдня безь Лявона

«Крамбамбуля» зь дзяўчатамі й «N.R.M.» з самымі адданымі фанатамі.

21 траўня — «Крамбамбуля»

Праект «Крамбамбуля» выступіць у Менску 21 траўня з новай праграмай. Лявон Вольскі, лідэр праекту, абяцае «дуэты зь дзяўчатамі». У праграме «Хвалі пазытыву» ўдзельнічаюць Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык і Вольга Самусік.

Лявон Вольскі, які адначасова зьяўляецца лідэрам рок-гурту «N.R.M.», заснаваў больш лёгкую «Крамбамбулю» у 2001. За час свайго існаваньня, праект набыў масавую вядомасьць песьнямі «Абсэнт», «Турысты» ды іншымі гітамі.

Канцэрт пройдзе ў КЗ «Мінск», вул. Кастрычніцкая, 5. Пачатак а 19-й. Кошт квіткоў 15-37 тыс.

Далей «Крамбамбуля» едзе:
Горадня — 22.05. КЗ Філярмоніі
Берасьце — 23.05, ДК Прафсаюзаў

29 траўня — «N.R.M.»

Культавы гурт «N.R.M.» 29 траўня выступіць з сольным акустычны канцэртам у КЗ «Мінск».

«N.R.M.» называюць найпапулярнейшым беларускім рок-гуртом. Доўгі час яго песьні былі пад негалоснай забаронай для эфірнага выканананьня. Сам гурт меў праблемы з выступам на вялікіх пляцоўках.

Цяпер, калі сытуацыя зьмянілася, аматары рок-музыкі стаяць перад выбарам: ісьці 29-га на «N.R.M.», альбо — ў той жа дзень і ў той жа час — на ўкраінскі «Океан Ельзи».

Канцэртная заля «Мінск», вул. Кастрычніцкая, 5.
Пачатак а 19-й.
Кошт квіткоў: 17 — 35 тысяч рублёў.


Каментары4

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску24

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема8

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі8

«Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі!» Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо ў гэты аўторак25

«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску24

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць