Грамадства55

Ідзе дадатковы набор у беларускамоўную гімназію №4, што каля метро «Каменная Горка»

Пражываеце ў Фрунзенскім раёне і жадаеце, каб вашы дзеці навучаліся на беларускай мове? Зараз гэта магчыма! «Гімназія №4 г. Мінска» абвяшчае дадатковы набор на вольныя месцы ў 6, 7, 8 і 10 класы гімназіі.

Алгарытм паступлення:

1. Зараз (у маі) неабходна дамовіцца пра час сустрэчы з дырэктарам альбо намеснікам дырэктара наконт паступлення ў гімназію па гарадскім тэлефоне 258-49-71.

2. Наведаць «Гімназію №4 г. Мінска» ва ўзгоднены час і атрымаць мэтавае накіраванне на ўступныя іспыты.

3. Падаць дакументы на паступленне ў перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня 2016.

4. У сярэдзіне жніўня прайсці ўступныя тэсты, якія адбываюцца ў гэтым годзе на базе гімназіі №31 (г. Мінск, вул. Мазурава, 6).

5. Прыйсці вучыцца 1 верасня 2016 у гімназію.

Якія дакументы патрэбны для паступлення?

1. Заява на імя дырэктара «Гімназіі №4 г. Мінска» Бандарэнкі Юрыя Міхайлавіча.

2. Пасведчанне аб нараджэнні альбо пашпарт вучня ці вучаніцы.

3. Медыцынская даведка.

4. Выпіска з гадавымі адзнакамі з класнага журнала за апошні год навучання з выведзеным сярэднім балам (акругленне да дзясятых).

5. Пры падачы дакументаў у 10 клас — пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.

Засталіся пытанні? Патэлефануйце сёння (17) 258-49-71 і даведайцеся, што неабходна зрабіць, каб у верасні вашы дзеці пачалі вучыцца ў гімназіі на беларускай мове!

Кантакты:

ДУА «Гімназія №4»

г. Мінск, вул. Кунцаўшчына,18,
тел. +375 (17) 258 49 71
http://gymn4.minsk.edu.by/

Дзе знаходзіцца гімназія №4? Карта.

800 метраў ад станцыі метро «Каменная Горка».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку6

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай12

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць