На правах рэкламы

Symbal.by запусціў новы сайт: зніжкі да 50% на вышыванкі і рэчы з «Пагоняй»

Інтэрнэт-крама Symbal.by запусціла новы сучасны і зручны сайт, які дазваляе замаўляць і атрымліваць тавары не толькі ў любым кутку Беларусі, а і па ўсім свеце. На абноўленым сайце папулярнай пляцоўкі, акрамя магчымасці аплаты карткай, з’явілася і шмат іншых цікавостак, з якімі сёння знаёмім чытачоў.

10 цікавых навінак на сайце Symbal.by

1. З’явіўся раздзел «Зніжкі і акцыі»,

дзе можна набыць шматлікія тавары са зніжкай ад 10 да 50 %. Рэчы на акцыі ў раздзеле змяняюцца некалькі разоў на месяц.

Напрыклад, цяпер у раздзеле размешчаны дызайнерскія мятлікі, ільняныя торбы з «Пагоняй», прынтамі «Жыве Беларусь» і «Люблю Беларусь»,«партызанскія» цішоткі, сцягі і вокладкі на пашпарт, сувеніры з гербам БНР, выцімайкі «Свята» і «Дудары», паштоўкі ад Лявона Вольскага ды іншыя рэчы.

Працуе і спецыяльная акцыя для чытачоў «Нашай Нівы». Афармляючы замову праз сайт symbal.by, ўвядзіце ў спецыяльным полі прома-код nasaniva2016 - і атрымайце агульную зніжку 5% на ўсе тавары, акром акцыйных.

2. Падарункавыя сертыфікаты на сумы ад 250 тысяч да мільёна

беларускіх рублёў палегчаць выбар падарункаў на любое свята.

3. Яшчэ адна навінка – раздзел «Паслугі».

Праз яго цяпер можна зрабіць персанальную ці карпаратыўную замову на выраб прома-прадукцыі ці сувеніраў у беларускім стылі.

4. Перспектыўны кірунак развіцця Symbal.by – гэта прасоўванне розных беларускамоўных адукацыйных і забаўляльных паслуг.

Ужо зараз у раздзеле «Забаўляльныя паслугі» размешчаныя першыя прапановы: выступы на карпаратыўных святах і мерапрыемствах гуртоў «Amaroka», «Hurma», «Liepšy kvas», «Амплітуда Смеласці», спевака і піяніста Пятра Клюева ці кавер-бэнду «Арт-сядзібы» з беларускамоўным вядучым Аляксеем Сапрыкіным і сусветнымі хітамі па-беларуску.

У хуткім часе ў гэтым раздзеле з рэальнымі цэнамі і канкрэтнымі прапановамі з’явяцца іншыя музычныя, забаўляльныя і адукацыйныя паслугі.

5. Раздзел «Друкаваныя тавары»прысвечаны паштоўкам, нататнікам і кнігам, якія выклікалі рэзананс

і, па беларускіх мерках, сталі бэстсэлерамі: «Дзіцячая ЗаМова» Глеба Лабадзенкі, серыя «Краіна Беларусь» Уладзімера Арлова, «Сем камянёў» Аляксея Шэіна, «Гэта Беларусь, дзетка», «20 крокаў да беларускай мовы» ды іншыя.

6. Яшчэ адзін эксклюзіў можна знайсці ў раздзеле «Дыскі» – чатыры рарытэтныя CD-альбомы «N.R.M.» залатога складу,

якія таксама ўжо з’яўляюцца сімваламі Беларусі, а песні з іх сталі легендарнымі.

7. Цяпер Symbal.by гэта яшчэ і рэкламная пляцоўка для рэчаў і з’яў, якія папулярызуюць беларускія сімвалы, мову, гісторыю і традыцыі.

Функцыя «Віртуальныя тавары» дазваляе размяшчаць тэматычныя рэчы іншых вытворцаў і крамаў з прамой спасылкай на месца продажу. Апошні прыклад – срэбныя вырабы з беларускімі ўзорамі ювелірнай сеткі «Alte».

8. Агульная колькасць падпісантаў на старонкі крамы ў сацыяльных сетках дасягнула 34 тысяч: Instagram – 8 005, Facebook – 13 433, Vk – 9 941, Twitter – 2 693.

Цяпер Symbal.by – лідар ва ўсіх сацыяльных сетках сярод беларускамоўных брэндаў, а таксама ўваходзіць у топ-12 старонак Facebook сярод ўсіх брэндаў Беларусі.

9. З сістэмай сайта «WooCommerce» цяпер лёгка і хутка сфармаваць замову ў «кошык» ды выбраць варыянты дастаўкі і аплаты:

па Беларусі ці свеце, самавываз ці пасылка, карткай ці накладзеным плацяжом.

10. У перспектыве на сайце Symbal.by з’явіцца магчымасць набыцця электронных тавараў:

кнігі для чыталак, беларускамоўныя музычныя рэлізы, дызайнерскія прынты і т.д., а таксама «барахолка», якая дазволіць людзям асабіста размяшчаць свае вырабы, у адпаведнасці з тэматыкай крамы, ды прадаваць іх.

З усімі прапановамі супрацы і пытаннямі да каманды Symbal.by можна звяртацца праз кантакты на сайце.

Symbal.by — гэта ўнікальная пляцоўка, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў і з’яў, якія прысвечаныя беларускай мове, культуры і гісторыі. На пляцоўцы размешчаныя рэчы, якія створаныя беларусамі і па-беларуску, дыхаюць беларушчынай, народным каларытам ды здаровым патрыятызмам. Калі вы шукаеце адметны падарунак альбо рэчы з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай, то найлепшыя працы таленавітых беларускіх майстроў для вас у адным месцы збірае Symbal.by.

ІП Белавус П.М., УНП 691764397

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску13

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць