Здароўе33

Ці трэба пераносіць Алімпіяду ў Рыа з прычыны віруса Зіка — меркаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

На адкрыты ліст навукоўцаў і медыкаў да кіраўніка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) з просьбай адмяніць або перанесці летнія Алімпійскія гульні 2016 года, якія адбудуцца ў жніўні ў Рыа-дэ-Жанейра, з'явіўся, нарэшце, адказ.

Фота REUTERS/ Jorge Cabrera

У афіцыйнай заяве СААЗ сказана, што, зыходзячы з ацэнкі на гэты час віруса Зіка, які распаўсюджваецца ў 60 краінах свету і 39 краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, цяпер «няма падстаў для пераносу або адмены Алімпіяды».

Згаданы вышэй ліст падпісалі 150 спецыялістаў з усяго свету. Яны адзначалі, што на Алімпіядзе чакаецца каля паўмільёна турыстаў, якія могуць заразіцца і прывезці штам віруса ў свае краіны, што пацягне сур'ёзныя наступствы. Асабліва небяспечныя наступствы аўтары ліста прадбачаць для краін Паўднёвай Азіі і Афрыкі.

XXXI летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня.

Вірус Зіка ўяўляе небяспеку для цяжарных жанчын, паколькі можа выклікаць мікрацэфалію (памяншэнне мозгу) у нованароджаных. Вакцыны ад віруса да гэтага часу няма.

Першапачаткова лічылася, што вірус Зіка перадаецца праз укусы аднаго з відаў маскітаў. Аднак пазней высветлілася, што працэс перадачы захворвання больш складаны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць