Меркаванні1616

«І ад тых насякомых-Кашчэяў пайшла адмысловая раса. Гэта яўрэі»

Піша Віталь Цыганкоў.

Я павінен быў адвезці тату з адным «народным знахарам» да іншага лекара. І вось я кірую машыну і слухаю ад знахара такое.

«Князі жылі па 240 гадоў. Яны проста ведалі сакрэт амаладжэння».

«Дождж можна выклікаць песняй. Калі шмат людзей спявае, яны выклікаюць вібрацыі, і ідзе дождж».

«У Сібіры, вы ведаеце, знайшлі залатую бабу, цалкам з золата. Але вы не ведаеце, што гэта была жывая жанчына, якая навучылася кантраляваць хімічныя працэсы і зрабіла сябе залатою».

«Вы ведаеце Катар? Гэта была такая дзяржава на тэрыторыі Францыі ў сярэднія вякі. Людзі, якія там жылі, валодалі таемнымі ведамі. Таму Папа сабраў усіх рыцараў Еўропы, мільён чалавек, яны напалі на Катар, і ўсіх яго жыхароў знішчылі, спалілі».

А зараз самае смачнае ))).

«А вось казкі пра Кашчэя, Здыхліка Несмяротнага. Чаму Кашчэй складаўся з адных касцей? Таму што гэта было казурка. Тады на зямлі ішла вайна паміж людзьмі і казуркамі. Але не толькі на Зямлі, а ва ўсім Сусвеце. І, дарэчы, ад тых насякомых-Кашчэяў пайшла адмысловая раса. Гэта яўрэі. У іх жа генетыка перадаецца па жаночай лініі».

Слухаю я ўсё гэта, стрымліваю рогат. І баюся толькі аднаго — як бы хутчэй даехаць да месца і не «уступіць у размову». А тут якраз лекар і пытаецца мяне: «Віталь, а якія ў вас сферы інтарэсаў, пра што з вамі можна пагаварыць?»

І я, хутка ацаніўшы сітуацыю, знайшоў, здаецца, адзіны магчымы адказ.

— Футбол! – сказаў я упэўнена.

— Толькі футбол? – расчаравана спытаў знахар.

— Толькі футбол! — яшчэ ўпэўненей пацвердзіў я.

Знахар уздыхнуў, і працягнуў расказваць пра тое, як ён умее паляпшаць ваду, за што хутка атрымае Дзяржаўную прэмію.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць