Эканоміка

Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі: Дэнамінацыя спросціць штодзённае жыццё

Дэнамінацыя спросціць штодзённае жыццё. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман.

«Напэўна, дэнамінацыя спросціць наша штодзённае жыццё. Прынамсі, для місіі МВФ будзе значна лягчэй выконваць разлікі, калі мы ліквідуем чатыры нулі», — сказаў прадстаўнік МВФ.

Пітэр Долман прызнаўся, што сам з нецярпеннем чакае моманту, калі можна будзе ўбачыць новыя беларускія грошы. Ён лічыць, што ўрад і Нацбанк падрыхтаваліся да правядзення дэнамінацыі, і нават калі ўзнікнуць нейкія тэхнічныя цяжкасці, то ўсе яны будуць вырашаны.

Адказваючы на пытанне, ці забяспечыць дэнамінацыя стабільнасць у эканоміцы, Пітэр Долман адзначыў, што для добрых перспектыў патрэбны надзейныя меры эканамічнай палітыкі.

«Нам уяўляецца, што ўрад ідзе ў правільным кірунку. Аднак фактары слабаабароненасці развіваюцца і ўзмацняюцца хутчэй. Менавіта таму мы заклікаем урад ісці хутчэй, каб «дагнаць і абагнаць» гэтыя фактары слабаабароненасці. Гэта закладзе асновы для больш высокіх тэмпаў эканамічнага росту», — лічыць кіраўнік місіі МВФ па Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць