Грамадства88

У Бабруйску адкрылі помнік габрэйскаму пісьменніку, савецкаму дысідэнту

У цэнтры Бабруйска ў рамках святкавання Дня горада адкрылі помнік знакамітаму земляку, пісьменніку і кінасцэнарысту Эфраіму Сэвэле.

Эфраім Cэвэла (Яфім Драбкін) нарадзіўся ў 1928 г. на цалкам габрэйскай вуліцы Інваліднай (цяпер Энгельса), якую праславіў у сваёй першай кнізе «Легенды Інваліднай вуліцы». Падлеткам, «сынам палка» прайшоў вайну, потым вучыўся на аддзяленьні журналістыкі філфака БДУ разам зь іншым славутым земляком Алесем Адамовічам. Пераехаў працаваць на «Масфільм». Прымаў удзел у руху габрэяў за права выезду з СССР і ў 1971 зьехаў у Ізраіль, пазьней у ЗША.

У эміграцыі пачаў пісаць і выдаваць свае кнігі, многія зь якіх, як і фільмы па ім, добра вядомыя: «Спыніце самалёт, я зьлезу», «Моня Цацкес — сьцяганосец», «Папугай які гаворыць на ідыш», «Чаму няма раю на зямлі» ды іншыя. Збольшага творчасьць прысьвечаная жыцьцю габрэяў у 20-м стагодзьдзі — у Беларусі, у СССР, пад час вайны, і пасьля эміграцыі савецкіх габрэяў на Захад. У 1990 Сэвэла атрымаў магчымасьць здымаць свае фільмы ў Маскве і пераехаў туды. Там і памёр у 2010-м.

Плянавалася што помнік зьявіцца ў Бабруйску яшчэ год таму, але справа зацягнулася. Грошы на помнік ахвяравалі бабруйчанін Аляксандар Прэсьняцоў і ўжо амэрыканскія бабруйчане Генадзь Рабкін і Фэлікс Цупрун, скульптар Іван Данільчанка таксама мясцовы. На стадыі абмеркаваньня праектаў бабруйчанам спадабалася ідэя з папугаем на кінакамэры — у гонар «Папугая, які гаворыць на ідыш», дзяржаўная камісія зацьвердзіла варыянт з галубамі, які вызваў крытычныя камэнтары мясцовых жыхароў. У выніку — ані галубоў, ані папугая. Кінакамэра засталася, і адразу стала любімым аб’ектам для здымкаў.

Яшчэ каля помніка ёсьць цытата з «Легенд Інваліднай вуліцы», у якасьці «падстаўкі» пад яе скарысталі вэнтыляцыйную трубу.

Цытата ў ансамблі помніка замацоўвае сучасны стан былой вуліцы Інваліднай: «Цяпер яна перайменаваная ў гонар Фрыдрыха Энгельса — заснавальніка навуковага камунізму, і можна падумаць, што на гэтай вуліцы нарадзіўся ня я, а Фрыдрых Энгельс». Бо нягледзячы на помнік, на кнігі Сэвэлы ў бібліятэках гораду, на паказ ягоных фільмаў у гарадзкім кінатэатры — вуліцы Энгельса не зьбіраюцца ані вяртаць гістарычную назву, ані надаваць імя Сэвэлы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць