Улада

На ўскраіне Барысава ўпершыню знайшлі пахаваньне 1812 году

Адметна, што раскопкі ініцыяваў просты жыхар Барысава.


Як сьцьвярджаюць гісторыкі, у часе знакамітай пераправы церазь Бярэзіну і падчас баёў у Барысаве ў 1812 годзе агульныя страты напалеонаўскага войска складалі дзясяткі тысяч чалавек. Паводле розных крыніц, лічба загінулых вагаецца ад трыццаці да пяцідзесяці тысяч. Нямала ў тых баях палегла й салдат расейскага войска. Аднак за мінулыя два стагодзьдзі не была знойдзена ніводнай магілы, якая б адносілася да таго пэрыяду.

Толькі адносна нядаўны былі выпадкова знойдзеныя парэшткі аднаго расейскага салдата ў раёне Брылеўскага поля, якія й былі ўрачыста перапахаваныя летась падчас сьвяткаваньня чарговага юбілею бітвы на Бярэзіне.

І вось упершыню на паўночнай ускраіне Барысава, на тэрыторыі санаторыя «Бярэзіна», воінамі 52‑га асаблівага пашуковага батальёну ўзброеных сілаў Беларусі было адкрытае масавае пахаваньне, як мяркуецца, 1812 году. Пашуковыя працы вядуцца з 13 траўня й на сёньня знойдзеныя парэшткі трох дзясяткаў чалавек. Па спадарожных знаходках — гузіках ад мундураў і кулі крэмневай стрэльбы — можна зрабіць папярэднюю выснову, што гэта брацкая магіла салдатаў арміі Напалеона.

Раскопкі ініцыяваў жыхар Барысава, рабочы ААТ «Паліміз» Вячаслаў Клімковіч. Як расказаў спадар Вячаслаў карэспандэнту мясцовага радыё, у дзяцінстве ён стаў сьведкам таго, як падчас пабудовы санаторыя «Бярэзіна» экскаватар выкуліў зямлю з чалавечымі касьцямі. Будаўнікі, паводле слоў Клімковіча, абмінулі гэтае месца. Прайшло 27 гадоў, і барысаўчанін даведаўся пра існаваньне пашуковага батальёна й вырашыў зьвярнуцца туды й паведаміць пра тую страшную знаходку.

Паводле: Павел Магілін, фота Аляксандра Зянкова, borisov-e.info

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць