Здарэнні

У Гомелі доктар за $100—200 дапамагаў прызыўнікам адкасіць ад службы

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўрача-эндаскапіста, які абвінавачваецца ў атрыманні незаконнай узнагароды за садзейнічанне ва ўхіленні ад вайсковай службы. Справа была распачата на падставе матэрыялаў упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

У 2013 і 2015 гадах абвінавачваны па просьбе знаёмага дапамог чатыром прызыўнікам імітаваць язвавую хваробу страўніка, якая, згодна з пастановай Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя, з'яўляецца падставай для вызвалення ад вайсковай службы ў мірны час.

Для стварэння бачных прыкмет язвы урач уводзіў у страўнік пацыентаў эндаскоп і адшчыкваў фрагменты ўнутранай абалонкі. Затым інструктаваў прызыўніка, як правільна паказаць уяўную хваробу пры праходжанні медыцынскай камісіі на тэрміновую ваенную службу. За аказанне такой паслугі абвінавачваны атрымліваў ад 100 да 200 долараў. У выніку прызыўнікам удалося атрымаць адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу.

Гэтыя дзеянні ўрача-эндаскапіста кваліфікаваныя следствам па ч. 1, 2 арт. 433 (прыняцце незаконнай узнагароды) і ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 435 Крымінальнага кодэкса (аказанне садзейнічання ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, учыненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, сімуляцыі захворвання).

З крымінальнай справы выдзелены матэрыял праверкі ў дачыненні да асоб, якія з'яўляліся пасрэднікамі паміж абвінавачаным і прызыўнікамі, а таксама ў дачыненні да саміх прызыўнікоў. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў7

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць